У сувязі з пашырэннем, палкавое БПЛА ім. Мікіты Крыўцова змяняе назву на Тактычная група Крыўцова У бягучы момант Тактычная група Крыўцова мае:• аддзяленне аэравыведкі і карэкціроўкі• аддзяленне FPV• аддзяленне «крылаў» і дальняй выведкі• аддзяленне мінамётных разлікаў Група паспяхова выконвае баявыя задачы на самых гарачых участках фронту і зʼяўляецца адным з самых эфектыўных падраздзяленняў Палка Каліноўскага […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Полк Каліноўскага асуджае расейскую атаку на Кіеў і выказвае спачуванні сем’ям загінулых
Часам можна пачуць, што «гэта не нашая вайна» альбо «я не народжаны для вайны» з боку мужчынаў беларускай дыяспары Ці гэта вайна дзетак, якія праходзілі лекаванне ў «Охматдит»? Ці для вайны ў ім нараджалі немаўлятаў матулі? Рытарычныя пытанні. «Гэта не нашая вайна» для таго, у каго няма сэрца. А мы тут. І мы будзем помсціць. […]
FPV Баец «Шмель» асвоіў працу на БПЛА і ўдзельнічае ў штурме на сектары Палка імя Кастуся Каліноўскага
Бачым пачатак штурму – працуе FPV Баец з пазыўнем “Шмель” асвоіў працу на БПЛА, “крылах” і беспілотных авіякомплексах. Пабываў ва ўсіх гарачых кропках і спыняцца не збіраецца. Расказвае, як будуецца работа на сектары і як байцы выбіраюць зброю для апрацоўкі па мэтам. Глядзець на YouTube Калі і вы хочаце далучыцца да каманды БПЛА Палка імя […]
Віншуем грамадзян Літвы з Днём дзяржаўнасці і каранацыі князя Міндоўга 6 ліпеня 1253 года
Віншуем грамадзян Літвы з днём каранацыі вялікага князя Літоўскага Міндоўга – Днём дзяржаўнасці Літвы! 6 ліпеня 1253 года легатам Папы Рымскага Інакенція IV быў каранаваны вялікі князь Літоўскі Міндоўг, разам са сваёй жонкай Марфай (Мартай). Месца каранацыі дакладна не вызначана. Мяркуюць, што гэта былі альбо Кернава, альбо Наваградак, альбо Латава, альбо Варута. Skaityti lietuviškai ČIA […]
У Ровенскай вобласці з’явіцца вуліца ў гонар беларускага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага
Ва Ўкраіне з’явіцца чарговая вуліца ў гонар беларускіх добраахвотнікаў. А менавіта – у гонар Міраслава Лазоўскага. З такой прапановай Полк Каліноўскага напісаў хадайніцтва ў Ровенскую адміністрацыю. Аднак мы нават не чакалі, што рашэньне прымуць так хутка. Міраслаў Лазоўскі быў адным з заснавальнікаў “Белага легіёна” ў Беларусі ў 1990-я, папулярызатарам беларускай культуры. Ваяваў у складзе палка […]
Бітва пры Клушыне 4 ліпеня 1610 года — вырашальная бітва вайны з Масковіяй 1609-1618 гг.
Бітва пры Клушыне 4 ліпеня 1610 года – вырашальная бітва вайны з Масковіяй 1609-1618 гг., падчас якой войскі Рэчы Паспалітай на два гады занялі Маскоўскі Крэмль. Васіль Шуйскі быў зрынуты, улада перайшла часоваму баярскаму ўраду (Сямібаяршчына), які прысягнуў Уладзіславу – сыну караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III. Такім чынам, перамога пры Клушыне на […]
У Беларусі часткова вызвалілі палітвязняў: магчымыя прычыны і наступствы
У Беларусі часткова вызвалілі палітвязняў – што далей? Праз закрытасць і непразрыстасць рэжыму незразумела, што менавіта сталася нагодай для «адлігі»: ціск з боку Польшчы і Кітая, падрыхтоўка да дыялогу з Трампам ці прызначэнне Наталлі Пяткевіч кіраўніцай адміністрацыі «прэзідэнта». Таксама незразумела, будзе гэта разавай акцыяй, ці стане тэндэнцыяй. У любым выпадку зараз – гэта гульня рэжыму […]
Мінус бліндаж з асвабадзіцелямі: лепш бачыць на ўласныя вочы
Справаздача – гэта добра, але яшчэ цікавей гэта бачыць на ўласныя вочы. Мінус бліндаж з асвабадзіцелямі.
Падраздзяленне ім. Мікіты Крыўцова паказвае вынікі «Народнага дрона» ў рэальным часе
«Народны дрон» знішчае ворага!Спецыяльна для тых, хто пералічыў грошы на 100 FPV, падраздзяленне ім. Мікіты Крыўцова распачалі наглядную справаздачу. Цяпер вы амаль у рэальным часе можаце назіраць, як расце карысць ад вашай падтрымкі Палка. Дзякуй, што з намі! Нагадаем, што трывае збор на Валькірыю для БПЛА ім Мікіты Крыўцова. На польскі рахунак: 83 1160 2202 […]
28 чэрвеня 1660 года адбылася бітва пад Палонкай падчас вайны з Масковіяй
28 чэрвеня 1660 года падчас вайны з Масковіяй адбылася бітва пад Палонкай, якая стала пераломным момантам у самай крывавай вайне за ўсю гісторыю Беларусі (па ўсходніх ваяводствах людскія страты склалі да 70%). Армія Рэчы Паспалітай (8000 ВКЛ і 4000 польскіх жаўнераў) пад кіраўніцтвам Паўла Яна Сапегі і Стэфана Чарнецкага перамагла 20-тысячнае маскоўскае войска. Перад бітвай […]