Трапнае параўнаньне прыйшло ўчора ад беларусаў унутры Беларусі: “Рэжым лукашэнкі выкарыстоўвае беларусаў як біткоін: скончацца адныя (палітвязні) для абмена іх на санкцыі – намайніць новых”.
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Выступ беларускага дабрахвотніка Аляксандра Наўковіча ў Брусэлі пра расейскую інтэрвенцыю ў Беларусь
Рэкамендую паглядзець выступ беларускага дабрахвотніка Аляксандра “Лахвіча” Наўковіча ў Брусэлі. Тэма вострая: расейская інтэрвенцыя ў Беларусь. Са свайго боку адзначу, што ўздымаемая тэма – важная. Яна лагічна прыводзіць да пытаньня: якая сёньня роля тых, хто супрацьстаіць імперскім амбіцыям расеі і нелегітымнаму рэжыму лукашэнкі? Беларускія добраахвотнікі – хто мы? – тэрарысты, якія змагаюцца супраць “стабільнасьці”?– ці […]
Актуальнасць надання асобнага статусу беларускім, літоўскім і польскім ветэранам на Кіеўскім форуме
Меў магчымасьць агучыць актуальнасьць наданьня беларускім, літоўскім, польскім ветэранам асобнага статуса ў краінах знаходжаньня. Лічу, што адсутнасьць дакладна вызначанага юрыдычнага статуса – гэта адзін з тых момантаў, які не дазваляе наладзіць сістэмную падтрымку ветэранаў і іх сямей на тэрыторыі ЕЗ. Таксама скарыстаўся магчымасьцю прыцягнуць увагу да нашых палонных “Кляшча” і “Тромблі”. (Дзякуй рэдактару газеты “Вісник” […]
25 сакавіка — Дзень Волі: Успамін пра ідэю беларускай дзяржаўнасці 1918 года
25 сакавіка — Дзень Волі! У гэты дзень мы ўзгадваем 1918 год — час, калі нарадзілася ідэя нашай сучаснай дзяржаўнасці і свабоды. Гэта свята годнасці і памяці пра тых, хто марыў пра незалежную Беларусь. Наша воля — гэта супольная каштоўнасць і сіла, якую мы ствараем разам кожны дзень. Жыве Беларусь! Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам […]
Падтрымка Жэрару і ягонай жонцы Каці ў цяжкай сітуацыі ад Клачко Аляксандра Куся
Мая падтрымка Жэрару і ягонай жонцы Каці. Не ведаю дакладна інкрымінуемы яму склад злачынства. Таму пакіну гэта праваахоўчай сістэме Украіны. Я бачу пабраціма, які ўпаў на зямлю. Я бачу кучку сцярвятнікаў, якія толькі і могуць што нападаць зграяй альбо на ляжачага. Таму не магу прайсьці міма. І выкажу пазіцыю: Мая падтрымка Жэрару і ягонай сям’і […]
Пахаванне Васіля “Дзіра” Рапіцкага ў Кіеве пасля яго гібелі ва Украіне
Сёньня мы ехалі з Дзірам разам у апошні раз. Ехалі на ягонае пахаваньне. Да свежавыкапанай магілы гарадскіх могілак Кіева. Я на сядушцы буса, а ён побач – у закрытай труне. Ён глядзеў на мяне з вясёлай посмішкай з выдатна зробленага фотаздымка. Амаль тры гады назад мы з Дзірам і Ваяром вярталіся разам з чарговага баявога […]
Збор «Поўня» закрыты: сабрана 515,06 € для падтрымкі маці і яе дзіцяці
Збор «Поўня» закрыты! Сябры, у нас цудоўная навіна: дзякуючы вашай чуласьці збор закрыты! Апошняя сума была сабрана ўсяго за суткі. Разам мы сабралі 515,06 €. Цяпер маладая маці, якая засталася адна з малечай пасля страты мужа, не будзе адзін на адзін са сваім болем. Ваша падтрымка – гэта магчымасьць для яе атрымаць прафесійную псіхалагічную дапамогу, […]
Збор «Поўня»: сабрана 372,93 € з 495 € для падтрымкі маладой маці пасля страты мужа
Збор «Поўня», засталося 122 €. Сябры, шчыра дзякуем кожнаму, хто ўжо далучыўся да збору. На гэты момант сабрана 372,93 € з патрэбных 495 €. Гэтыя сродкі патрэбныя для псіхалагічнай падтрымкі маладой маці, якая перажывае цяжкі перыяд пасля страты мужа і цяпер адна выхоўвае маленькае дзіця. Будзем вельмі ўдзячныя за любую падтрымку – данат ці рэпост. […]
Літва перадае 15 аўтамабіляў Украіне як гуманітарную дапамогу
Дапамога на дастаўку 15 аўто для УкраіныЛітва перадае Благодійнай організації “Благодійний Фонд «Координаційний Штаб Волонтерів» (Украіна) 15 аўтамабіляў у якасці гуманітарнай дапамогі. Таму грамадзянская ініцыятыва «Аўтаполк», «Сустрэча» (Украіна), а таксама клуб «Ліцвіны» звяртаюцца з просьбай дапамагчы ў тэрміновым зборы сродкаў на паліва і кампенсацыю выдаткаў на праезд валанцёраў. Украінскі бок просіць беларускіх валанцёраў сабраць гэтыя […]
На аўтавакзале Варшава-Заходняя можна аплаціць прыбіральні злотымі або праз тэрмінал
“А белорусскими можно?” Цывілізацыя дайшла да прыбіральняў на аўтавакзале Варшава-Заходняя (а таксама на аднайменнай чыгуначнай станцыі) – наведвальнікі могуць разлічыцца за іх і праз банкаўскія тэрміналы. “А белорусскими можно?”, – спрабаваў патрапіць у прыбіральню просты мужычок гадоў за 55. Супрацоўнік за акенцам па-польску патлумачыў, што прымае толькі злотымі альбо праз банкаўскі тэрмінал. Мужычку было вельмі […]