Ці зьявіцца вуліца Каліноўскага ў Кіеве? Залежыць ад вас! Дзьве вуліцы украінскай сталіцы (вул.Астраханська ды вул.Брестська) экспертная камісія прапанавала назваць у гонар Кастуся Каліноўскага – слыннага беларускага барацьбіта, імя якога з гонарам носіць наш Полк. Але ўсё вырашыць народнае галасаваньне, што ўжо ідзе. Аддаць голас можна праз аплікацыю “Київ Цифровий” (App Store, Google Play). Узяць […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Маці беларускага добраахвотніка распавяла пра сына, які змагаецца за Украіну і Беларусь
“Мама, я не здолеў абараніць свайго народу ад Лукашэнкі – і гэтая вайна цяпер у нас агульная. Супраць пуцінскай імперыі мы павінныя зрабіць усё магчымае і не, але перамагчы гэтую навалу. А там і Лукашэнка збяжыць. І мы зможам вярнуцца дадому!” Пачытайце кранальны расповед маці аднаго з нашых байцоў, які зараз змагаецца за свабоду Украіны […]
Байцам палка Каліноўскага даслалі стос беларускамоўных кніг
Сябры, вось гэта падарункі! Нядаўна мы папрасілі вас даслаць нам беларускамоўныя кнігі і атрымалі для нас цэлы стос шыкоўных кніг: Міцкевіч, Быкаў, Марціновіч, Караткевіч! Шчыры вам дзякуй, сябры! Цяпер нашыя байцы яшчэ больш могуць паглыбіцца ў беларускую літаратуру падчас перапынкаў. А гэта вельмі карысная справа! Калі што, дасылайце яшчэ — з задавальненнем будзем чытаць! Адрас […]
Навабранцы далучаюцца да палка Каліноўскага і праходзяць трэніроўкі
Навабранцы працягваюць далучацца да нашага палка і праходзяць трэніроўкі з вопытнымі байцамі ды інструктарамі. Як далучыцца ды па ўсіх пытаннях пішыце нам ў бот @BelarusAndUkraineBotДа перамогі — разам! ЯК ДАПАМАГЧЫ НАШАМУ ПАЛКУ: Давераныя валантэры нашага Палка:@belbatv @Froki327 Грашовы перавод: USD IBAN: PL23102011850000410203263472EUR IBAN: PL18102011850000430203263464NAME: PAVEL KUKHTABANK SWIFT: BPKOPLPW PLN IBAN: PL26102011850000430203189891NAME: PAVEL KUKHTAADDRESS: Kryniczna 6, […]
Камандзір палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» даў вялікае інтэрв’ю для «Зеркала»
Камандзір палка Каліноўскага, Дзяніс “Кіт” даў вялікае інтэрв’ю для “Зеркала” У ім ён распавёў пра пераезд ва Украіну, калі яму было 18 год, удзел у вайне з 2014 году, канфлікты сярод байцоў, асабістыя змены падчас вайны, “TikTok байцоў” і будучае вызваленне Беларусі. Атрымалася вельмі глыбокае і сур’ёзнае, а ў той жа час асабістае і пазітыўнае […]
Байцы пад Севераданецкам пабачылі разруху, знішчаныя дамы і попел
Што пакідаюць пасля сябе рашысты? Разруху, знішчаныя дамы і попел — вось такі “рускі свет” пабачылі нашыя байцы пад Севераданецкам. Але нічога. Спачатку вызвалім Украіну ад рашыстаў, а ўжо потом і адбудуем разам краіну! @BelWarriors
Андрэй «Анджэй» Корсак распавёў, чаму з’ехаў з Беларусі і ваюе за Украіну
“Змагацца з фашызмам – гэта самая патрэбная праца ў сьвеце” Андрэй “Анджэй” Корсак распавёў пра Беларусь, пра разьвітаньне з Радзімай ды пераезд у Польшчу – і пра тое, як вайна ва Ўкраіне зьмяніла ягонае стаўленьне ды пляны на будучыню. https://youtu.be/SBeo-Pi4Cic Баец палка Кастуся Каліноўскага расказаў сваю гісторыю, чаму з’ехаў з Беларусі і чаму ваюе зараз […]
Полк Каліноўскага падзякаваў БАРу і Роўна за аўтамабіль, медычныя заплечнікі і лекі
#падзякі_пост Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае вялікую падзяку Беларускаму Аб’яднанню Рабочых (БАР). Ужо трэці аўтамабіль ад БАРу перададзены беларускім ваярам. Таксама дзякуем гораду Роўна, ды яго сакратару гарадской рады Віктару Шакірзяну за цудоўныя медычныя заплечнікі ды еўрапейскія медыкаменты, якія ўжо паехалі для нашых воінаў на перадавую! Дарэчы, як сказаў Віктар Шакірзян, у іх горадзе ўжо […]
Байцы палка прайшлі курсы па тактыцы, выведцы і мінна-выбуховай справе
Байцы нашага палка паспяхова прайшлі курсы дасканалення па тактычнай падрыхтоўцы, выведцы, мінна-выбуховай справе. У навуцы ім дапамагалі прафесійныя інструктары ЗСУ. Практычны іспыт цяпер чакае нашых байцоў на перадавой. А мы дасканалімся і рухаемся далей! @belwarriors
Сабакі сустрэлі беларускага добраахвотніка з пазыўным “Кайот”
#дабрыні_постПаглядзіце ў вочы сабакам*, што сустрэлі нашага дабраахвотніка з пазыўным “Кайот” – і вы зразумееце болей пра характар беларусаў, што бароняць Украіну. * гаворка не пра сьвінасабакаў, бо іх беларускія дабраахвотнікі сустракаюць не абдымкамі. @BelWarriors