“Мама, я не здолеў абараніць свайго народу ад Лукашэнкі – і гэтая вайна цяпер у нас агульная. Супрац…

*

“Мама, я не здолеў абараніць свайго народу ад Лукашэнкі – і гэтая вайна цяпер у нас агульная. Супраць пуцінскай імперыі мы павінныя зрабіць усё магчымае і не, але перамагчы гэтую навалу. А там і Лукашэнка збяжыць. І мы зможам вярнуцца дадому!”

Пачытайце кранальны расповед маці аднаго з нашых байцоў, які зараз змагаецца за свабоду Украіны і Беларусі:

“Я не выбірала Лукашэнкі ці Пуціна, але вінаватая перад сынам за тое, што яму даводзіцца перажываць да сёння. А я цяпер толькі магу падтрымліваць ягоны выбар. Падтрымліваць і маліцца, каб гэта хутчэй усё скончылася”.

«Зразумела, што самага вялікага страху за сына я яшчэ не ведала». Маналог маці беларускага добрахоўніка

Шмат якія беларусы далучыліся да абароны Украіны і працягваюць далучацца. Што адчуваюць іхныя бацькі?