#віншаванне Вы зрабілі гэта! Віншуем!!! Добраахвотнікі Палка Каліноўскага Вераніка «Сон» і Аляксей «Вуж» павянчаліся ў Кіеве ў першы месяц поўнамаштабнай вайны. Учора Ніка і Лёша афіцыйна зарэгістравалі свой шлюб ва Украіне.Сябры, прыміце самыя шчырыя віншаванні! Мы вас любім і будзем любіць заўсёды – нават калі вы назавяце сваіх будучых дзяцей Байрактарам і Джавелінай!))
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Чабор кожны панядзелак расказвае навіны Палка і адказвае на пытанні
Кожны панядзелак у 9.00 Чабор расказвае навіны Палка за мінулы тыдзень i адказвае на вашы пытанні Калі вы хочаце пачуць пра тое, што вас цікавіць, у наступным выпуску, дашліце пытанні нам у тэлеграм: @pressbelwar альбо напішыце іх у каментарах да гэтага паста
Дзённік Каліноўца пра сабаку Шэрага і працу вайсковага медыка на эвакуацыі
#дзённік_каліноўца Дзённік Каліноўца. Сабака Шэры. Вяртаемся з задачы з гораду, назву якога ведае кожны, хто не «стаміўся ад вайны». Заплечнікі сабраны – быццам нічога не згубілася. Машыны ўсе на хаду: выезд, мабыць, не зрушыцца з «рана раніцай» на «пасля абеду».А я сяджу з тэлефонам у руках. Чакаю адказу на свае паведамленне ад камандзіра батальёна. І […]
Урок гісторыі для Лукашэнкі і мужнасць кадэта Захара
Урок гісторыі для Лукашэнкі Калі б навучальны год у школах Беларусі пачаўся неяк інакш – мы б здзівіліся. Палітолаг, ваенны, аграрый, эканаміст, швец і на дудзе ігрэц на гэты раз вырашыў вярнуцца да “вытокаў”. Нічога не прадвяшчала бяды: план напісаны, ролі размеркаваны. Аднак у адзін сапраўды выдатны момант “адкрытага ўрока” нешта пайшло не так! Дзякуй […]
Беларускія добраахвотнікі ва Украіне: план вызвалення Беларусі пакуль немагчымы і небяспечны
“Калі нехта скажа, што мае план вызвалення Беларусі наўпрост цяпер, дык гэта ці хлус, ці ідыёт.” Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць ва Украіне, падзяліліся думкамі з журналістамі Еўрарадыё, калі надыдзе час абмяркоўваць канкрэтны план вызвалення Беларусі і чаму сёння змагацца за кожны метр украінскай зямлі больш важна, чым разважаць аб глабальных стратэгіях. Падрабязней: http://euroradio.fm/kudy-cihanouskaya-pashle-ci-zbirayucca-kalinoucy-udzelnichac-u-silavym-scenary
Каліноўцы знішчылі агнявы пункт падчас бою за вызваленне ўкраінскай вёскі
#фронт Мы адпомсцілі за цябе, дружа! Падчас бою за вызваленне ўкраінскай вёскі, дзе загінуў баец батальёна «Волат», мінаметчыкі-каліноўцы зраўнялі з зямлёй агнявы пункт русні разам з боепрыпасамі. Атрымайце, мярзотнiкi! Жыве Беларусь!Слава Украіне! ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot
Пішыце лісты і малюнкі: віншаванне маленькіх беларусаў і ўкраінцаў з Днём ведаў
#віншаванне Пішыце лісты! Малюйце малюнкі! Сёння руляць месенджэры: мы прывыклі да таго, што ў любы момант можна набраць пару слоў, адправіць сумны ці вясёлы смайлік, прымацаваць фота. Лісты, напісаныя на паперы, укладзеныя ў канверт – гэта адмысловы від мастацтва. А ліст, які напісаны рукой дзіцяці, можа растапіць сэрца нават самага суровага ваяра! Мы віншуем маленькіх […]
Байцы Палка дапамаглі ўкраінскай паліцыі затрымаць абвінавачанага ў забойстве і згвалтаванні
#падзея Паехалі на вучэнні – затрымалі забойцу-педафіла! Нашыя байцы прынялі ўдзел у спецаперацыі ўкраінскай паліцыі. Задача: затрымаць злачынцу, які абвінавачваецца ў забойстве і згвалтаванні непаўналетніх.Як вы думаеце, чым завяршылася аперацыя? Правільна! Злачынца затрыманы нашымі хлопцамі і перададзены паліцыі.Нашыя хлопцы – наш гонар!
Каліновец Аляксандр «Жэрар» Красоўскі распавёў пра абсталяванне для вядзення вайны
#размова «Інфармацыю КДБ я зліваць не стаў, а вось дэзынфармацыю – колькі заўгодна!» Каліновец Аляксандр «Жэрар» Красоўскі, які знаходзіць патрэбныя «жалязякі» для вядзення вайны, распавёў украінскаму блогеру Аляксандру БалаганOFF як нечакана атрымаў сваю першую судзімасць, як дзяржава заганяе беларусаў у сярэднявечча, чаму пошук спецыяльнага абсталявання для эфектыўнага вядзення вайны ператвараецца ў квэст і якую самую […]
Збор дапамогі сем’ям беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне
#дапамога Дапамога сем’ям беларускіх добраахвотнікаў Кожны дзень вайны забірае жыцці абаронцаў Украіны. Беларускія добраахвотнікі Зміцер “Ганс” Рубашэўскі, Васіль “Сябро” Парфянкоў, Вадзім “Папік” Шатроў зрабілі самы высакародны выбар з усіх магчымых: уступілі на шлях ваяроў за Свабоду. Яны марылі, каб іх дзеці жылі ў вольнай і шчаслівай краіне.Кожны з гэтых хлопцаў быў цэлым светам для сваіх […]