Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Мукачаве вуліцу «Беларускую» перайменавалі ў гонар Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Ва ўкраінскім горадзе Мукачава зьявілася вуліца Кастуся Каліноўскага! Раней яна называлася “Беларуская”. Падвойны плюс: беларускую назву вуліца “Беларуская” не згубіла, але атрымала назву нават лепшую – падкрэсьлена-беларускую! Мясцовыя ўлады ў рамах дэрусіфікацыі агулам зьмянілі назвы 62 вуліц. @BelWarriors

Батальён Каліноўскага падзякаваў валантэрам і фондам за дапамогу на перадавой

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#падзякі_пост Батальён імя Кастуся Каліноўскага выказвае падзяку другой лініі фронту – валантэрам! Дзякуючы вам нашыя вочы лепей бачаць, вушы – лепей чуюць, нашыя сэрцы й галовы абароненыя, а мы самі – апранутыя й абутыя! За асаблівыя падарункі да Вялікадня дзячым Дабрачыннаму фонду Сяргея Прытулы: цеплавізары, РПС ды рацыі, якія былі дастаўленыя нашым байцам наўпрост на перадавую! За […]

Урывак з песні Зміцера Вайцюшкевіча «Наш Сцяг»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Лунае, нескароны,На векавых вятрахНаш, ад крыві чырвоны,Ад болю белы, сцяг. Наш бел-чырвона-белы,Нябесны, вольны, смелы,Наш бел-чырвона-белы,Наш сцяг, наш сцяг, наш сцяг… Бясконца наша мара аб свабодзеВядзе нас па зямлі і па вадзе,Як сонца, што ніколі не заходзе,Як зорка, што ніколі не ўпадзе. З песні “Наш Сцяг” Зміцера Вайцюшкевіча.

Батальён на перадавой знішчае ворага і абяцае паказаць відэа пасля перамогі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Вы запытвалі, чым мы там займаемся? Мы на перадавой, знішчаем ворага! Па зразумелых прычынах, самае цікавае застаецца пакуль без відэа. Пасля нашай перамогі пакажам, адкуль вяліся наступы

Дабраахвотнік Батальёну імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Лешы» стаў героем інтэрв’ю

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Знаёмцеся, дабраахвотнік нашага Батальёну імя Кастуся Каліноўскага, пазыўны “Лешы”. Ня той лясун, якога баяцца дзеці ў лесе. Нашага “Лясуна” варта баяцца рускім оркам! Як дырэктар прадпрыемства з Беларусі стаў абаронцам Украіны – глядзіце ў нашым новым інтэрвью. https://youtu.be/JS8wpabm7bE Позывной «Леший» – Батальон имени Кастуся Калиновского Знакомьтесь, доброволец Батальона имени Кастуся Калиновского с позывным “Леший”. Это не […]

Батальён дзякуе валанцёрам і мецэнатам за дапамогу, прысмакі і падтрымку фронту

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Шчыры дзякуй за дапамогу нашым валанцёрам! Спадарыням Аксане, Таццяне і валанцёрам з паўднёваўкраінскага за вялікую колькасць розных прысмакаў, якія даставілі на фронт. І дабрачынны фонд Starlife Foundation для супрацоўніцтва і каштоўных кантактаў Цудоўным дзяўчатам з Жаночага ветэранскага руху, якія заўсёды дапамагаюць нашаму батальёну перавязкамі і ежай. Вы грэеце нашыя сэрцы Тройчы дзякуем нашым сталым мецэнатам, […]

Арцём Бабоўнікаў зрабіў размалёўкі-выразалкі пра Батальён імя Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Паглядзіце, якія размалёўкі-выразалкі, прысьвечаныя Батальёну імя Кастуся Каліноўскага, зрабіў беларус Арцём Бабоўнікаў. Як каму, а нам – вельмі прыемна! @BelWarriors