Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Харчаваньне рускіх салдатаў аказалася пратэрмінаваным на адзін год і тры месяцы

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

На пачатку вайны стала вядома, што руzzкія салдаты заходзілі ва Ўкраіну з сухпайкамі 2015 году… Але цяперака руZZкія зрабілі высновы – і сытуацыя значна палепшылася! Цяперака харчаваньне руZZкага салдата пратэрмінаванае толькі на адзін год і тры месяцы!

Украінскі «Бамбардзір» выпусціў рэпартаж пра беларускіх ультрас ва Украіне

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Як беларускія футбольныя фанаты сталіся прыхільнікамі пераменаў на Беларусі, а цяперака – ўдзельнікамі абароны Ўкраіны?! Глядзіце вялікі рэпартаж украінскага “Бамбардзіру”: https://youtu.be/LwLaJbNOqYU Бонус: інтэрвью з легендаю беларускага футболу Аляксандрам Хацкевічам! Білоруські ультрас за Україну/ Хацкевич розносить лукашенка/ війна в режимі тік-ток В українському футболі повсякчас вистачало харизматичних і знакових постатей з Білорусі: Белькевич, Хацкевич, Мілевський, Кучук… Однак […]

Дзяніс Урбановіч пра барацьбу з рэжымам, вайну ва Украіне і вызваленьне Беларусі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Ад акцыяў супраць інтэграцыі з Расеяй – да ўзброенага супраціву расейскай агрэсіі! Знаёмцеся, Дзяніс Урбановіч, пазыўны “Ваўкалак”. У інтэрвью ён распавядае сваю гісторыю барацьбы супраць рэжыму, пра вайну ва Ўкраіне ды пра пляны вызваленьня Беларусі з-пад акупацыі ды ад дыктатуры. “Усе будуць пакараныя, усе, хто прымаў удзел у злачынствах рэжыму” https://youtu.be/UkmGHDWSvk4 Позывной Валкалак – Батальон […]

Сяргей Космас выканаў новую песьню «Гімн Перамога»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Усе беларусы памятаюць песьню “Муры” ў выкананьні Сяргея Космаса, што сталася гімнам пратэстаў 2020-га году: яе сьпявалі на маршах, яе сьпявалі ў дварах, яе сьпявалі на Акрэсьціна… Год 2022-гі – новы час, іншы час! Час у тым ліку й на новыя песьні, новыя гімны. Вашае ўвазе новая песьня ў выкананьні Сяргея Космаса – “Гімн Перамога”! https://youtu.be/eZRWN8X0exI Дарэчы, […]

Беларусы Чыкага перадалі Батальёну значкі з Пагоняй

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Батальён, безумоўна, зьяўляецца часткаю УСУ, але мы – Батальён беларусаў! Днямі атрымалі ад беларусаў Чыкага значкі з Пагоняй – ды ўжо ўпрыгожылі нашую форму! Каб усе бачылі й здалёк адрозьнівалі сапраўдных беларусаў з “Пагоняю” ад чырвона-зялёных пачвараў.Дзякуем за падтрымку ды дапамогу! Беларус беларусу беларус, як бы далёка адзін ад аднаго мы не знаходзіліся!Жыве Беларусь!

Батальён адзначыў 30 000 падпісантаў тэлеграм-канала

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

АГОНЬ! Даем залп па орках з нагоды дасягненьня нашым тэлеграм-каналам рубяжу ў 30 000 падпісантаў! Дзякуем за ўвагу, дзякуем за падтрымку! Хочаш стаць часткаю нашага слыннага Батальёну?ДАЛУЧАЙСЯ! @BelarusAndUkraineBot

М2 Браўнінг распавядае пра сябе ў новым інтэрвью Батальёну

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Працягваем публікаваць інтэрвью з тымі, хто ваюе на баку Ўкраіны. Знаёмцеся, М2 Браўнінг – кулямёт, што прабівае нават сучасныю бронетэхніку. Але лепей ён распавядзе пра сябе сам: https://youtu.be/aeVu4ZvwXMc А яшчэ, як Вы бачыце, ў нашага Батальёну зьявіўся афіцыйны youtube-канал, падпісвайцеся!