“Гэтае відэа зроблена, каб паказаць людзям, хто зьяўляецца сапраўднымі беларускімі ваярамі, што дапамагаюць Украіне бараніцца ад расейскага акупанта” – з такім апісаньнем выйшаў аматарскі кліп, зроблены з відэакадраў нашага Палка імя Кастуся Каліноўскага. Нам спадабалася, а Вам? @BelWarriors Быў. Ёсьць. Буду… – Полк імя Кастуся Каліноўскага Унікальныя кадры вайны ва Ўкраіне і нашага Палка, пакладзеныя […]
Вайна
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Байцы паказалі атмасферу сапраўднага бою і баявых выхадаў
Баявая задача – гэта калі кожны баец пераадольвае кіламетры, пралівае пот і кроў, каб выканаць самую галоўную мэту – знішчыць ворага. Цяжка перадаць словамі што адчуваюць і перажываюць нашыя байцы на баявых выхадах. Паглядзіце гэтае відэа каб хоць крыху акунуцца ў атмасферу сапраўднага бою і тое, праз што праходзяць нашыя ваяры. @BelWarriors
За што змагаюцца Каліноўцы: аўдыё ад украінскай дзяўчыны беларускаму добраахвотніку
За што змагаюцца Каліноўцы?Вы зразумееце гэта, паслухаўшы кранальнае аўдыё паведамленьне ўкраінскай дзяўчыны каханаму беларускаму добраахвотніку: «Наші діти житимуть у вільних країнах, на рідних землях. Наші діти спілкуватимуться рідними мовами. Ми обов’язково переможемо. Сильно обіймаю і дуже чекаю нашої зустрічі»…Слава Україні! Живе Білорусь! Разом до Перемоги!
Байцы Палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды ад украінскай выведкі
«Україна – понад усе!» За неверагодную мужнасьць, праяўленую падчас выкананьня баявых заданьняў, байцы Палка імя Кастуся Каліноўскага былі адзначаныя ўзнагародамі «За бойові заслуги» і «Україна – понад усе!» ад Галоўнага Ўпраўленьня Выведкі Міністэрства Абароны Ўкраіны. Частка байцоў атрымала свае ўзнагароды ўжо ўчора. @BelWarriors / Глядзець на YouTube
Полк Каліноўскага падзякаваў беларускай дыяспары Вялікабрытаніі за аўтамабіль
#падзякі_пост Полк імя Кастуся Каліноўскага дзячыць беларускай дыяспары Вялікабрытаніі за чарговы аўтамабіль, што ўжо ў Палку ды ўжо выконвае баявыя заданьні. Long Live Belarus!@BelWarriors
«Тая самая аперацыя»: шлях дабраахвотніка Палка Каліноўскага з пазыўным «Кусь»
“Тая самая аперацыя” – ад першай асобы! Прайдзіце шляхам дабраахвотніка Палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Кусь”: ад чаканьня пад стрэлы ды выбухі – да вызваленьня вёскі й трафеяў, што засталіся пасьля рускіх акупантаў. @BelWarriors
Павал Сакурэц у ЗША дапамагае збіраць сродкі на бронікі і абутак
Знаёмцеся, Павал Сакурэц – наш верыфікаваны валантэр у ЗША. Дзякуючы ягонай ініцыятыве BelarusianAmericans.Org жыхары ЗША ня толькі сабралі грошай на 100 бронікаў і больш за 100 пар абутку, але й могуць сьпісваць свае данаты з падаткаў, што дазваляе сабраць болей грошай на валантэрку! Win-win strategy! Цяперака Павал рыхтуе новую партыю дапамогі, што павязе ў наш […]
Байцы Палка Каліноўскага праходзяць інтэнсіўныя трэніроўкі з інструктарамі ЗСУ
Дасканалімся і павышаем кваліфікацыі нашых ваяроў. Байцы праходзяць інтэнсіўныя трэніроўкі пры дапамозе прафесійных інструктараў ЗСУ. Далучайся да Палка Каліноўскага, стань вайсковым прафесіяналам, разам мы вызвалім Беларусь! Наш чатбот для сувязі @BelWarriors
Дабраахвотнік Павел «Борт» даў інтэрв’ю Белсату пра вайну
“Вайна – гэта ўсё шэрае, бруднае і кроў” — наш дабраахвотнік Павел “Борт” даў інтэрв’ю Белсату. Некалькі ягоных цытат: “Вайна – гэта ўсё шэрае, бруднае і кроў. У носе да гэтага часу саладкавы пах згарэлага чалавека. Вайна – гэта крыкі жанчын і дзяцей, яны крычаць “Дапамажыце”. Больш за ўсё запомніўся кантужаны 17 гадовы хлопец – […]
Украінскія вайскоўцы падзякавалі беларусам у размове з байцом Палка Каліноўскага
“Дзякуем вам, беларусы” Беларускі дабраахвотнік Палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Кусь” выпадкова запісаў відэа на фронце падчас сустрэчы з украінскімі вайскоўцамі. Варта паслухаць запіс непрыдуманай ды простай размовы байцоў між баявымі дзеяньнямі, каб болей ведаць пра стаўленьне ўкраінцаў да беларускіх ваяроў, пра настрой ды атмасфэру, якая пануе на фронце. @BelWarriors