Каліновец звярнуўся да ўкраінцаў: пост нянавісці да беларусаў — праца на ворага
“Валанцёр з’едзе — нашы хлопцы недаатрымаюць прыборы начнога бачання. Прыйдуць ноччу рускія і перарэжуць нас як сляпых кацянят”.
Баец нашага палка распавёў для “Еўрарадыё”, чаму пасты ад украінцаў з нянавісцю да беларусаў — гэта праца на ворага, а таксама распавёў, што трэба рабіць у такіх выпадках беларусам.
“Я не супраць таго, каб людзі атрымлівалі асалоду ад жыцця, пакуль побач ідзе вайна. П’еш ты свой латэ? Пі. Я не лічу, што кожны павінен ісці на вайну, у кожнага свой выбар. Але дапамагаць павінен кожны. Напішы хоць бы словы падтрымкі ў фэйсбуку. Можаш падтрымаць Украіну словамі? Пішы. Пішы па максімуме.
Прыляцела ракета ў гандлёвы цэнтр у Краменчугу. Напішыце. Ну што, кожны беларус не можа пра гэта напісаць?”