Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Нашы ваяры затрафеілі незвычайны трафей, які паказвае розніцу паміж абаронцамі і акупантамі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Незвычайны трафей Нядаўна нашыя ваяры затрафеілі вось такую «пісульку». Калі абаронцы Украіны носяць у кішэнях дзіцячыя малюнкі і фатаграфіі сем’яў, якія яны абараняюць, оркі носяць у сваіх вось такое…Вы толькі ўчытайцеся!Некага Ушакова накіравалі ў псіх дыспансер з дыягназам “сіндром залежнасці ад алкаголю”.Прапануем там жа лячыць сіндром залежнасці ад тэлепрапаганды, сіндром марадзёра і галоўнае сіндром акупанта.

Ваяры Палка Каліноўскага спрабавалі выкупацца ў рэчцы пад абстрэлам на пазіцыях

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

‍“Праклятая рэчка” Калі доўга знаходзішся на пазіцыях, звычайныя бытавыя рэчы становяцца з шэрагу фантастыкі: выспацца, паесці гарачую ежу, схадзіць у душ.На другі тыдзень сядзення ў акопах мы з Брэстам сталі падобныя да шахцёраў, якія літаральна зараз выйшлі з пад зямлі. Дачакацца ратацыі ў такім выглядзе проста ўжо было немагчыма. Знайшлі па карце рэчку. Яна была […]

Полк імя Кастуся Каліноўскага падзякуе актывістам Еўрапейскай Беларусі з Бенiлюксу за экіпіроўку

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае вялікую падзяку актывістам грамадзянскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь”, якiя пражываюць у краiнах Бенiлюксу. Сябры з „Еўрапейскай Беларусі” перадалі байцам палка наступную экіпіроўку: -прыборы начнога бачання (10 штук)-дроны Аўтэл (10 штук)-для дронаў: дадатковыя батарэі (20 штук), камплекты лопасцяў (30 штук), зарадкі (10 штук)-цеплавізары (15 штук)-бронiкамізэлькі (50 штук)-шлемы з каверам (115 штук)-шлемы без […]

Беларусы памятаюць Міхася Шавельскага, парамедыка батальёна Тэрор, які загінуў 10 кастрычніка 2022

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

У гэтыя дні, на Дзяды, беларусы памiнаюць родных i блізкіх, што пайшлі ў іншы свет. Мы ўспамінаем пра нашых братоў, якія ўжо ня вернуцца з гэтай вайны. Імёны не кожнага з ваяроў мы маем права называць да часу перамогі. Нажаль, нават у франтавой супольнасці, ёсць асобы, якія па глупству ці наўмысна імкнуцца як мага хутчэй […]

Відэа эвакуацыі параненага з поля бою пад мінамётным абстрэлом з удзелам Палка Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Відэа эвакуацыі параненага з поля бою! На сумесным баявым выхадзе з пабрацімамі з Інтэрнацыянальнага легіёна ЗСУ нашы ваяры патрапілі пад мінамётны абстрэл.Дзякуючы зладжаным дзеянням байцоў Палка Каліноўскага, удалося вынесці з «чырвонай зоны» параненага, аказаць яму першую неабходную дапамогу перад кропкай эвакуацыі. Як вынік – яшчэ адно выратаванае жыццё.Менавіта для такіх выпадкаў і надаецца сур’ёзная ўвага […]

Дзяды – памінальныя дні продкаў у беларусаў і ўкраінцаў, памяць пра загінуўшых ваяроў

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Дзяды – памінальныя дні сваіх продкаў у беларусаў і ўкраінцаў.Мы з павагай і смуткам успамінаем усіх загінуўшых і закатаваных.Для Палка Каліноўскага самая вялікая ахвяра і боль – гэта нашыя загінуўшыя пабрацімы, беларускія ваяры, якія разам з намі змагаліся за волю і свабоду Украіны і Беларусі.Мы памятаем Вас браты і працягвнем Ваш шлях да самой перамогі!

Праца аэравыведкі Палка Каліноўскага і 44 ОАБр ЗСУ ў супольнай барацьбе супраць акупантаў

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Праца аэравыведкі Палка Каліноўскага Нашы ваяры з БПЛА цесна супрацоўнічаюць з 44 ОАБр ЗСУ. Праводзяць аэравыведку, перадаюць выяўленыя цэлі для агнявога паражэння і дапамагаюць карэктаваць артылерыю.Паглядзіце як мы разам робім супольную справу, якая вельмі моцна прымушае нервавацца рускіх акупантаў.Акупанты нервуюцца моцна – але не доўга! Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Спальня на вайне: калі ваяры могуць некалькі гадзін паспаць у спакоі і без абстрэлаў

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Спальня на вайне. Калі ў нашых ваяроў атрымліваецца некалькі гадзін паспаць у спакоі і без абстрэлаў, то паддоны здаюцца дарагой італьянскай мэбляй, спальнік мяккай коўдрай, а карэмат пад галавой – набітай пёрамі падушкай.

Навіны Палка за тыдзень: вуліца імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеве і падрабязнасці стрыму ад 28.10

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Навіны Палка за тыдзень Вуліца імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеве Падрабязнасці стрыму ад 28.10 Глядзець на YouTube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot – чат-бот тэлеграм Кантакты для СМІ і іншых асоб: @PressBelWar – тэлеграм-канал Валанцёры:  @belbatv   @Froki327 #прэс_реліз Навіны тыдня: вуліца Каліноўскага, падрабязнасці пра стрым | Новости Полка Калиновского #навіны #полк_каліноўскага #вайна #война #війна #беларусь #украина […]

Сабакі на фронце адчуваюць прылёт снарада і папярэджваюць пра небяспеку ўсімі спосабамі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Сабакі адчуваюць прылёт снарада ворага. Пачынаюць бегаць, гаўкаць, кусаць за форму. Увогуле ўсімі нешматлікімі даступнымі ім спосабамі спрабуюць нас папярэдзіць аб небяспецы. Хаваюцца разам з намі. Але з пазіцый не ўцякаюць! Не кідаюць нас. Сабака сапраўдны сябар чалавека. А на фронце яшчэ і сапраўдны пабрацім.