Падрыхтоўка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны і беларускіх добраахвотнікаў

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны Беларусы, якія з першых дзён паўнамаштабнай вайны выступілі са зброяй у руках дзеля абароны Украіны, зрабілі няпросты выбар, які мог ім каштаваць жыцця. Хтосці з іх быў вымушаны з’ехаць з-за рэпрэсіяў на радзіме і не жадаў быць болей безабаронным. Хтосці пакінуў сваё ўтульнае жыццё ў эміграцыі, сваю працу […]

25 жніўня — дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі і прыняцця закона аб суверэнітэце

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Сёння — дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 г. быў прыняты закон “Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”, які быў вынікам змагання беларусаў на працягу шмат якіх пакаленняў. Тысячы нашых суайчыннікаў ахвяравалі сваімі жыццямі і воляй, каб зрабіць Беларусь незалежнай, агульнапрызнанай дзяржавай. Зараз на Радзіме бяда, але мы прыйдзем да Беларусі. Нашыя сацыяльныя […]

У Вільні аб’явяць набор на курс (не)маладога байца ў канцы верасня — пачатку кастрычніка

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Паважаныя жыхары Вільні! Напрыканцы верасня – пачатку кастрычніка мы будзем зноў аб’яўляць аб наборы на курс (не)маладога байца. Першая группа ўжо паспяхова праходзіць курс. Калі вы хочаце не згубіцца ў віру інфармацыйных нагод і патрапіць да нас на навучанне, то можаце напісаць нам у бот @Licvinybot “Хачу ў КМБ” і мы вам напішам як толькі […]

11 жніўня – Дзень нацыянальнага герба і сцяга Беларусі, упершыню апісаных у 1918 годзе

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

11 жніўня – Дзень нацыянальнага герба і сцяга Беларусі. Упершыню герб і сцяг былі апісаны ў 1918 г. ў газеце “Вольная Беларусь”, што сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне. Белы і чырвоны колеры, якія выкарыстоўваюцца ў гербе “Пагоня” і на БЧБ-сцягу, глыбока ўкаранёны ў беларускай культуры. Яны сімвалізуюць каханне, смеласць, чысціню і надзею. Аўтар эскіза БЧБ сцяга – […]

Клуб далучыўся да штогадовай акцыі салідарнасці з Беларуссю і пляценне камуфляжных сетак

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Сёння клуб далучыўся да штогадовай акцыі салідарнасці з БеларуссюНа асобнай пляцоўцы намі было праведзена “выяздное” пляценне камуфляжных сетак для нашых ваяроў ва Украіне. Варта заўважыць што колькасць жадаючых спрычыніцца і заплесці хоць адну стужачку ў сетку была на працягу ўсёй акцыі. Шмат хто проста і не ведаў, што такімі простымі, але дзейснымі крокамі мы ратуем […]

5 жніўня 2023 года ў Данецкай вобласьці загінуў беларускі добраахвотнік з пазыўным «Мінск»

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік 5 жніўня 2023 года ў Данецкай вобласьці загінуў беларускі добраахвотнік з пазыўным «Мінск». У мэтах бяспекі імя і прозвішча не агалошваецца. «Мінск» ваяваў у шэрагах II Інтэрнацыянальнага легіёну. Героі не паміраюць!Слава Украіне!Жыве Беларусь! https://www.licviny.lt Зваротная сувязь: @Licvinybot

Клуб «Licviny» запрашае на Дзень Салідарнасці з Беларуссю 9 жніўня ў Вільні

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Дзень Салідарнасці з Беларуссю Дзень, які яшчэ незразумела як адзначаць. У часы калі наша краіна і нашы людзі знаходзяцца за кратамі, пад ціскам таталітарнага рэжыму, раскіданы па сьвеце, на фронце ва Украіне – цяжка назваць гэтую дату сьвятам. Але і датай смутку гэта таксама назваць нельга. Выбухнуўшчы ў 2020 годзе нашая прага да свабоды і […]

Клуб «Lićviny» правёў трэніровачны дзень у стралковым комплексе з інструктажам і практыкай

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Клуб «Lićviny» правёў выдатны трэніровачны дзень у стралковым комплексе Удзельнікі мелі магчымасць адтачыць свае навыкі стральбы і палепшыць сваю меткасць. Спачатку мы прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі, пасля чаго кожны змог паспрабаваць сябе ў розных тыпах стралковай зброі. Усе ўдзельнікі засталіся задаволенымі і атрымалі шмат карысных ведаў і практычных навыкаў.Дзякуем нашым інструктарам за прафесійны падыход […]

Трэцяя штурмавая брыгада запрашае на сустрэчу 2 жніўня ў Вільні

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Трэцяя штурмавая брыгада запрашае на сустрэчу 2 жніўня ў Вільні. Хацеў далучыцца, але не ведаў як? Прыйдзі і спытай у прафесійных вайскоўцаў асабіста:• толькі праўда пра службу ў брыгадзе,• апавяданні з перадавой і сапраўдны мілітарны рух. Шукай свой горад і бяры квіткі па спасылцы.

Клуб «Lićviny» павялічвае склад і інтэнсіўнасць трэніровак на фоне атак у Украіне і рэпрэсій у Беларусі

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

У часы тэрору і забойстваў мірных жыхароў Украіны — такіх, як учорашняя ганебная атака на дзіцячую лякарню ў Кіеве — і штодзённых арыштаў і катаванняў людзей у Беларусі, клуб «Lićviny» пашырае асабовы склад і падвышае інтэнсіўнасць трэніровак. Мы бесперапынна працуем на ўзмацненне ўзроўня падрыхтоўкі і гатоўнасці ўдзельнікаў і ўдзельніц клубу да любых падзей. Мы працягваем […]