29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны
Беларусы, якія з першых дзён паўнамаштабнай вайны выступілі са зброяй у руках дзеля абароны Украіны, зрабілі няпросты выбар, які мог ім каштаваць жыцця. Хтосці з іх быў вымушаны з’ехаць з-за рэпрэсіяў на радзіме і не жадаў быць болей безабаронным. Хтосці пакінуў сваё ўтульнае жыццё ў эміграцыі, сваю працу і сям’ю.
Некалькі дзясяткаў беларускіх добраахвотнікаў загінулі ў баях з рашысцкай навалай. У спісе ёсць і тыя, хто ня быў беларусамі па грамадзянству, але прысвяцілі шмат свайго часу і высілкаў каб дапамагчы беларускім ваярам. Сёння мы не можам назваць усіх паімённа. Але памяць аб беларускіх ваярах будзе замацаваная ў гісторыі Украіны і Беларусі. Героі не паміраюць пакуль жыве памяць пра іх.
Хвілінай маўчання ўшаноўваем сёння ўсіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны.