Дзень Салідарнасці з Беларуссю Дзень, які яшчэ незразумела як адзначаць. У часы калі наша краіна і н…

Дзень Салідарнасці з Беларуссю

Дзень, які яшчэ незразумела як адзначаць. У часы калі наша краіна і нашы людзі знаходзяцца за кратамі, пад ціскам таталітарнага рэжыму, раскіданы па сьвеце, на фронце ва Украіне – цяжка назваць гэтую дату сьвятам. Але і датай смутку гэта таксама назваць нельга.

Выбухнуўшчы ў 2020 годзе нашая прага да свабоды і павагі чалавечай годнасці застаецца і нікуды не знікае. Мы працягваем нашу барацьбу дзе б мы не былі, і робім тое што можам.

Клуб «Licviny» прыядноўваецца да акцыі прысвечанай гэтай даце і запрашае ўсіх жыхароў Вільні ды Літвы прыняць удзел і папрыктыкавацца ў пляценні маскіровачных сетак.

Сплеценая пад час акцыі сетка будзе адпраўлена беларускім ваярам, якія праходзяць службу ў брыгадзе “АЗОВ”.

Шукайце нас калі ласка 9га жніўня з 17.00 на Катэдральнай плошчы каля помінка Гедыміну.

Дапамагчы клубу

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT

https://www.licviny.lt