Дарагія беларусы Вільні,Хрыстос Уваскрос! Запрашаем вас на праваслаўнае Велікоднае багаслужэнне, якое сёлета адбудзецца ў ноч з 19 на 20 красавіка. Будзем сустракаць Хрыста і абдымацца! А яшчэ кожнаму з вас (хто прыйдзе і дастаіць да канца службы) мы падрыхтавалі маленькі Велікодны падаруначак ад нашага прыхода – прыгожае фарбаванае яйка 🙂 Чакаем! Дзе: Vokiečių g. 20 […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Вялікая Пятніца: успамін пакут і смерці Ісуса Хрыста ў хрысціянскім календары
НАША ВЕРА.ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР. ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА. Страсная пятніца, грэч. Μεγάλη Παρασκευή, церк.-слава.Великїй пѧтокъ, лац. Dies Passionis Domini) – пятніца Страснога тыдня, якая прысвечана ўспаміну асуджэння на смерць, хросных пакут і смерці Ісуса Хрыста, а таксама зняццю з крыжа яго цела і пахавання.Паводле Евангелля, у ноч на Вялікую пятніцу Ісус Хрыстос быў схоплены ў Гефсіманскім садзе. Юдэйскія […]
Вялікая Пятніца: Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста ад Францішка Скарыны
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА: Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце,бачу Цябе павешаным на крыжыдзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога. Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас;сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю;рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць;ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі. Малю Цябе сёньня:дзеля […]
Вялікая Пятніца ў Грэка-каталіцкай Царкве: служба пакут і памяці Хрыста
Вялікая Пятніца мае характар, адменны ад усіх іншых дзён. Царква быццам стаіць у маўчанні і са страхам глядзіць, як Бог памірае за людзей. Літургіі – нават Літургіі Раней Асвячаных Дароў – няма, бо ў гэты дзень Хрыстос прыносіцца не пад выглядам хлеба і віна, але ва ўласнай асобе. Дзень пачынаецца службаю “Пакутаў Госпада Бога і […]
Казанне айца Андрэя Крата на Вялікі Чацвер пра ўстанаўленне Святой Тайны Еўхарыстыі
Не быць здраднікам. Казанне айца Андрэя Крата на Вялікі Чацвер Разважаючы над тэкстамі Вячэрні з Літургіяй святога Бязыля Вялікага, што служыцца ў Вялікі Чацвер, звернем увагу на, здавалася б, даволі спрэчны момант. Падчас гэтага набажэнстваThe post Не быць здраднікам. Казанне айца Андрэя Крата на Вялікі Чацвер first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У […]
Чысты Чацвер — дзень Апошняй Вячэры і ўстанаўлення Найсвятой Эўхарыстыі Хрыстом
Чысты Чацвер – дзень Апошняй Вячэры, на якой Хрыстос устанавіў Найсвятую Эўхарыстыю, або тайну Свайго Цела і Крыві пад выглядам хлеба і віна. Вялікі Святар, Ён даў таксама вучням сваім, а праз іх іхнім наступнікам, святарскую моц прыносіць Эўхарыстычную ахвяру, калі загадаў ім рабіць тое самае на ўспамін пра Яго. Перад вячэраю Хрыстос памыў ногі […]
Казанне а. Андрэя Буйніча на Вялікі Чацьвер пра Тайную Вячэру і абмыванне ног
Прыйдзіце са страхам на Тайную Вячэру, прымем з чыстымі душамі Хлеб і застанемся з Уладаром, каб бачыць, як Ён мые ногі вучням сваім. Будзем і мы рабіць таксама – дагаджаць адзін аднаму, мыць адзін аднаму ногі. Бо так загадаў Хрыстос вучням сваім. Але Юда, слуга і хлус, не паслухаў Яго.(З канона ютрані Вялікага Чацвярга). 1. […]
Вялікая серада: хрысціяне ўзгадваюць здраду Юды Іскарыёта і падрыхтоўку Хрыста да пахавання
НАША ВЕРА.ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР. ВЯЛІКАЯ СЕРАДА. Сёння – Вялікая серада. Хрысціяне са смуткам узгадваюць рашэнне Юды Іскарыёта аб здрадзе свайму настаўніку за 30 срэбранікаў (Мц. 26:14-16). Таксама ўзгадваецца грэшніца, якая, абмытая слязмі,памазала каштоўным алеем ногі Хрыста, падрыхтавала яго такім чынам да пахавання (Мц. 26:6-13). … І сказаў вучням Сваім: вы ведаеце, што праз два дні будзе […]
Таінства Саборавання ў парафіі ў Вялікую Сераду а 18-й гадзіне
Шаноўныя сябры, заўтра у дзень Вялікай Серады а 18-й гадзіне у нашай парафіі будзе здзяйсняцца Таінства Саборавання. У старажытнай царкве ў гэты дзень хрысціяне прымалі памазанне святым алеем на знак свайго пакаяння і з просьбаю да Госпада ацаліць іх духоўныя і цялесныя хваробы і немачы. Заклікаем прыняць удзел у гэтым свяшэннадзеянні. Няхай сіла Духа Святога […]
10 гадоў памяці айца Аляксандра Надсана — выдатнага беларускага рэлігійнага дзеяча
Памяці Айца Аляксандра Надсана (1926-2015)Сёння, 15 красавіка 2025 года, спаўняецца 10 гадоў з дня смерці выдатнага беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча ў эміграцыі – айца Аляксандра Надсана. Айцец Аляксандр быў знакавай постаццю для беларускай дыяспары і адраджэння Грэка-Каталіцкай Царквы. Нарадзіўшыся ў Гарадзеі, ён прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Другой сусветнай вайны, апынуўся ў эміграцыі, дзе прыняў […]