Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Надзея ўбачыць Бога і абяцанне для чыстых сэрцам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Надзея ўбачыць БогаАбяцанне: «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» настолькі вялікае, што змяшчае ў сабе паўнату ўсялякага шчасця. Чаго ж яшчэ можна прагнуць пасля атрымання такога вялікага дабра, паколькі ў тым, каго сузіраем, мы маем усё? Бо на мове Святога Пісання «бачыць» значыць тое ж, што «мець». Напрыклад, выказванне: «Ты ўбачыш дабрабыт Ерусаліма» (Пс […]

Папа Францішак прызначыў Кірыла Васіля епархіяльным біскупам у Кошыцах

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НОВЫ ЕПАРХІЯЛЬНЫ БІСКУП у КОШЫЦАХ Яго Святасць Папа Францішак 24 чэрвеня 2021 г. прызначыў епархіяльным біскупам Кошыцкай епархіі Славацкай Грэка-каталіцкай Царквы “sui iuris”  Высокадастойнага Архібіскупа Кірыла Васіля, S.J. які дагэтуль нёс служэнне апостальскага адміністратара “sede plena” той жа Кошыцкай епархіі. 7 мая 2009 г. Папа Бэнэдыкт XVI прызначаны а. Кірыла Васіля, сакратаром Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў у […]

Нараджэнне Яна і яго месца на мяжы Старога і Новага Запаветаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Голас таго, хто кліча на пустыніНараджэнне Яна Царква адзначае асобным святам. І не адзначаем мы дня народзінаў нікога іншага са святых, а толькі нараджэнне Яна і нараджэнне Хрыста. Гэта мае свой сэнс. Калі нават з прычыны ўзнёсласці таямніцы мы не можам яе цалкам растлумачыць, усё роўна прыгледзімся да яе больш пільна і старанна. Ян нарадзіўся […]

Ёнатан і Давід як прыклад сапраўднага, дасканалага і вечнага сяброўства

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Сапраўднае, дасканалае і вечнае сяброўстваЁнатан, самы славуты сярод юнакоў, нягледзячы на сваё паходжанне і каралеўства, якое чакала яго, заключыў дамову з Давідам, праз што ўстанавіў роўнасць паміж слугою і гаспадаром. Давіда, якога выгнаў ягоны бацька і які хаваўся ў пустынных месцах, які быў асуджаны на смерць і прызначаны на забойства, ён лічыў вышэй за сябе […]

Расклад святочных Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска 24 і 29 чэрвеня

Грэка-католікі Беларусі #Царква

МІНСК – святочныя Службы ў працоўныя дні тыдня 24 і 29.06.2021=У працоўныя дні тыдня 24 і 29 чэрвеня 2021 г. прыпадаюць у царкоўным каляндары два вялікія святы: 24 чэрвеня – Нараджэнне св. Яна Хрысціцеля ды 29 чэрвеня – Слаўных Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла.=Расклад святочных Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска: СВЯТА НАРАДЖЭННЯ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯЧацвер – […]

Малітоўны ўспамін Васіля Быкава ў мінскай парафіі Праведнага Язэпа

Грэка-католікі Беларусі #Царква

МАЛІТОЎНЫ ЎСПАМІН ВАСІЛЯ БЫКАВА: 19-25 чэрвеня 2021 У грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску ў днях 19-25 чэрвеня штогод, традыцыйна праходзіць малітоўны ўспамінм Васіля Быкава. Ён нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі (Ушацкага раёна Віцебскай вобласці) і памёр у Мінску 22 чэрвеня 2003 года. У апошні пэрыяд жыцця святой памяці Васіль быў звязаны з […]

75 гадоў малітоўніку «Божым шляхам», выдадзенаму айцом Львом Гарошкам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Сёлета споўнілася 75 гадоў малітоўніку (ці малíтаўніку, як на вокладцы падпісана) “Божым шляхам”, які а. Леў Гарошка выдаў у 1946 г. Ягоны зьмест добра адлюстраваў і той час, і самога аўтара, які быў добрым багасловам і быў знаёмы зь беларускай і ўкраінскай уніяцкімі традыцыямі. Ён адкрываўся штодзённымі малітвамі па-царкоўнаславянску і па-беларуску, а рэшта кнігі – […]

Літургія анлайн на Нядзелю 3-ю з грэка-каталіцкай парафіі святога Язафата ў Лідзе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Літургія анлайн: Нядзеля 3-я (Мц 6:22-33) Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 13.06.21, 11:00.   ****Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich – будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы! http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/rrsmIkvSSO8/index.php Літургія анлайн: Нядзеля 3-я (Мц 6:22-33) » Грэка-каталіцкая парафія святога Язэпа Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў […]

Казанне а. Андрэя Крата на Нядзелю ўсіх святых беларускага народу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Казанне на Нядзелю ўсіх святых беларускага народу Казанне а. Андрэя Крата на Нядзелю ўсіх святых беларускага народу 6 чэрвеня 2021 года. Евангелле паводле Мц. 4.18-23The post Казанне на Нядзелю ўсіх святых беларускага народу first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/kazanne-na-nyadzelyu-usih-svyatyh-belaruskaga-narodu.html Казанне на Нядзелю ўсіх святых беларускага народу | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ […]

Антэ Ёзіч пра абраз Маці Божай Апякункі лясоў у Пружане

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Сёньня нас зьбірае разам Маці Божая, прадстаўленая як Апякунка лясоў. Перад іконай, якая будзе асьвячана, мы ўзьнясём нашыя гарачыя малітвы за нашыя сем’і, за нашае грамадзтва, за тых, хто церпіць, хто шукае справядлівасьці, суцяшэньня, дапамогі і бласлаўленьня», — падкрэсьліў Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч. Беларусь спакон вякоў славіцца сваімі лясамі і пушчамі, якія зьяўляюцца лёгкімі ўсёй […]