Дні ўспаміну 425-годдзя Берасцейскай уніі: Берасце, 28 лістапада 2021 г. Свята парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ды малітва за хрысціянскую еднасць. У нядзелю 28 лістапада 2021 г. берасцейская грэка-каталіцкая парафія свв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя святкавала парафіяльнае свята. Урачыстую Боскую Літургію ўзначаліў протапразбітар Заходняга протапразбітарата (дэканата) БГКЦ а. Андрэй Крот, які нясе душпастырскае служэнне ў Гародні. Саслужыў яму […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Падзяка за захаванне рукапісаў беларускага перакладу Бібліі а. Уладзіслава Чарняўскага
Падзяку за захаванне – на пачатку 90-х гадоў ХХ ст. – рукапісаў беларускага перакладу БІБЛІІ легендарнага святара – а. Уладзіслава Чарняўскага (марыяніна) накіраваў архімандрыт Сяргей (Гаек) на рукі спадара Яўгена Андросіка. Гэта падзяка адносіцца да ўсіх маладых хрысціянаў (розных канфесій), які наведвалі ў Вішневе а. Уладзіслава, упарадкавалі скрыні з рукапісамі, пачалі кампутарны набор тэкстаў перад […]
Хрыстос укрыў час свайго прыйсця, каб вернікі чувалі
Каб устрымаць сваіх вучняў ад пытанняў наконт свайго прыйсця, Хрыстос сказаў: «Пра гэтую гадзіну не ведае ніхто, ні анёлы, ні Сын (пар. Мц 24, 36). Не дадзена вам ведаць ні часу, ні хвіліны» (Дз 1, 7). Ён укрыў гэта, каб мы чувалі і кожны з нас лічыў, што гэта можа настаць яшчэ пры ягоным жыцці. […]
Грэка-католікі Беларусі моляцца за падарожжа Папы Францішка на Кіпр і ў Грэцыю
Грэка-католікі Беларусі малітвай суправаджаць Апостальскае падарожжа Папы Францішка на Кіпр і ў Грэцыю. =Аб Божым блаславенні ды ўмацыванні братэрства паміж католікамі (розных абрадаў) і праваслаўнымі маліліся вернікі ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску 1 снежня 2021 г. – напярэдадні візіта Папы на Кіпр. =У чацвер, 2 снежня ў храме парафіі Праведнага Язэпа ў […]
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю стане крокам у дыялогу любові
ДОБРАЯ ЗВЕСТКА: Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові.Візіт Папы Францішка на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху “дыялогу любові” з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаванне выказаў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кард. Курт Кох – піша кс. Аляксандр Амяльчэня (Vatican News) 2-4 снежня 2021 г. Святы […]
Нунцый Ёзіч адзначыў свята апостала Андрэя з мінскімі грэка-католікамі
https://catholic.by/3/news/belarus/47-gkc/14037-kozhny-mae-prava-na-isnavanne-nuntsyj-jozich-adznachyu-svyata-apostala-andreya-razam-z-minskimi-greka-katolikami «Кожны мае права на існаванне». Нунцый Ёзіч адзначыў свята апостала Андрэя разам з мінскімі грэка-католікамі У нядзелю 28 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведаў грэка-каталіцкую парафію святога і праведнага Язэпа ў Мінску.
У Гародні свята апостала Андрэя правялі як Дзень малітвы і духоўнай рэфлексіі
У Гародні свята апостала Андрэя Першапакліканага – 30.11.2021 душпастыры грэка-каталіцкіх парафій Заходняга протапрэзбітарата правялі як Дзень малітвы і духоўнай рэфлексіі – у рамках праграмы “сінадальнага шляху”, што пад дэвізам “Коіноніа – удзел – місія” праходзіць ва ўсёй Каталіцкай Царкве. Увечары святаслужыцелі адслужылі святочную Боскую Літургію для вернікаў мясцовай парафіі, на якой з удзячнасцю Госпаду ўзгадалі […]
Усяхвальны апостал Андрэй Першазваны
Усяхвальны апостал Андрэй ПершазваныСьвяты апостал Андрэй – брат сьв. Пятра, вучань Яна Хрысьціцеля і Хрыста, а пасьля апостал. Паходзіў з Бэтсаіды, жыў у Капэрнауме, дзе быў рыбаком. Гэта яго сьв. Ян Хрысьціцель адправіў разам з ап. Янам да Хрыста, сказаўшы, што гэта і ёсьць Ягнё Божае. Пасьля Зыходу Сьвятога Духа на апосталаў, сьвяты Андрэй абвяшчаў […]
100 гадоў з дня нараджэння біскупа Уладзіміра Тарасевіча
27 лістапада споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Тарасевіча, апошняга беларускага біскупа Грэка-Каталіцкай ЦарквыУладзімір Тарасевіч (на фота злева) нарадзіўся 27 лістапада 1921 г. у в. Клешнякі Лідскага павету Наваградскага ваяводства, цяпер Шчучынскі раён. Паходзіў з сям’і беларускіх католікаў. Напярэдадні Другой сусветнай вайны выехаў у ЗША да свайго дзядзькі, беларускага святара Янкі Тарасевіча, манаха-бенедыктынца ў […]
Грэка-католікі Мінска адзначылі памяць апостала Андрэя
Сёння – у нядзелю, 28 лістапада 2021 грэка-католікам Мінска (прадстаўнікам мінскіх парафій) Госпад даў ласку глыбокай духовай сулучнасці (Сопричастие; Communio, KOINONIA) – у супольным святкаванні Памяці св. Апостала Андрэя, у рамках Успаміну 425-годдзя Берасцейскай уніі. Святары і вернікі мінскіх парафій, разам з Апостальскім Нунцыям у Беларусі Архібіскупам Антэ Ёзічам і Апостальскім візітатарам БГКЦ Архім. Сяргеем […]