У Гродзенскай дыяцэзіі рыхтуюцца да 100-годдзя вяртання абраза Маці Божай Барунскай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Гродзенскай дыяцэзіі распачалася падрыхтоўка да святкавання 100-годдзя вяртання цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай

13 жніўня ў Барунах (Ашмянскі дэканат, Гродзенскаядыяцэзія) распачалася духоўная падрыхтоўка ў межах святкавання юбілею 100-годдзя вяртання славутага ласкамі барунскага абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных.