Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Два прышэсці Ісуса Хрыста: першае і другое

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Два прышэсці Ісуса ХрыстаМы абвяшчаем прышэсце Хрыста: не толькі першае, але і другое, нашмат цудоўнейшае ад першага. Бо першае пераважна сімвалізавала цярпенне, а другое прынясе дыядэму Божага Валадарства. Бо шмат чаго дваякага ёсць у нашага Госпада Ісуса Хрыста. Дваякае нараджэнне: адно ад Бога перад вякамі, другое – ад Дзевы напрыканцы вякоў. Дваякае і прыйсце Ягонае: […]

У Мінску адслужылі Ліццю за супакой душы Уладзіміра Макея

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! 26 лістапада 2022 г. памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведаміла БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза. +У вечар таго ж дня – паводле трыдыцыі Старажытнай Царквы «Oratio post acceptum mortis nuntium» – «Малітва пасля атрымання весткі аб смерці» – Апостальскі візітатар дя грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў […]

Гора душы, у якой не жыве Хрыстос

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Як дом, калі не жыве ў ім гаспадар, становіцца змрочным, занядбаным і знішчаным, напаўняецца брудам і пылам, так і душа, пакінутая Госпадам, Які быў у ёй з хорамі анёлаў, напаўняецца цемраю граху, брудам пажадлівасці і ўсялякай брыдоты. Гора дарозе, па якой ніхто не ходзіць і не чутны на ёй голас чалавека, бо становіцца яна схованкай […]

Свята ўвядзення Багародзіцы ў святыню Гасподнюю

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Настала пачэснае сьвята, радасны дзень: Тая, што была дзеваю перад родамі, і пасьля родаў дзеваю засталася, прыводзіцца ў сьвятыню Гасподнюю. Радуецца бацька Прадвесьніка стары Захар і весела ўсклікае: “Заступніца сумных і тых, што ў патрэбе, прыходзіць у сьвятыню, сама ўся сьвятая, каб асьвяціцца і быць жыльлём Уладара ўсіх”. Хай цешыцца прабацька Якім, хай радуецца Ганна, […]

Уводзіны ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы: традыцыя і сэнс свята

Грэка-католікі Беларусі #Царква

21 лістапада – Уводзіны ў храм Найсьвяцейшай Багародзіцы “У аснове сьвята Ўводзінаў ў сьвятыню ляжыць старая традыцыя, паводле якое бацькі Найсьвяцейшае Багародзіцы, калі Ёй споўнілася тры гады, прывялі Яе ў сьвятыню ў Ерусалім, дзе Яна заставалася праз некаторы час. Гістарычная праўдзівасьць гэтай традыцыі даволі сумніўная. Царква прапануе нам гэтае сьвята як вобраз вышэйшае праўды, менавіта […]

Імша па-беларуску адбудзецца ў касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/15227-imsha-pa-belarusku-adbudzetstsa-u-kastsjole-svyatoj-terezy-pry-vostraj-brame-pramaya-translyatsyya-z-vilni Імша па-беларуску адбудзецца ў касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме. Прамая трансляцыя з Вільні У суботу 19 лістапада, у межах святкавання Апекаў Маці Божай, якія адзначаюцца ў Вільні на працягу тыдня з нагоды ўрачыстасці Маці Міласэрнасці Вастрабрамскай, у касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме будзе цэлебравацца святая Імша на беларускай мове.

Вечнае жыццё як з’яднанне чалавека з Богам і заспакаенне ўсіх жаданняў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сапраўды, сярод праўдаў веры, змешчаных у Сімвале, у канцы згадваецца мэта ўсіх нашых жаданняў, гэта значыць вечнае жыццё: «Веру ў жыццё вечнае. Амін». У вечным жыцці адбываецца перадусім з’яднанне чалавека з Богам. Бо толькі Бог ёсць узнагародай і заканчэннем усіх нашых намаганняў: «Я твой шчыт; узнагарода твая будзе вельмі вялікая» (Быц 15, 1). Гэтае з’яднанне […]

Таямніца Хрыста ў нас і ў Царкве як працяг Яго збаўчай справы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Таямніца Хрыста ў нас і ў Царкве Мы павінны працягваць і дапаўняць у сабе збаўчую справу Хрыста; павінны прасіць Яго часта, каб Ён канчаткова здзейсніў яе ў нас і ва ўсёй Царкве. Бо таямніцы Ісуса яшчэ не дасягнулі стану канчатковай і поўнай дасканаласці. Яны дасягнулі гэтага ў асобе Ісуса, але не ў нас, Яго членах, […]

Свята Маці Божай Міласэрнасці і Вастрабрамскі абраз у Вільні

Грэка-католікі Беларусі #Царква

16 лістапада — свята Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).Знакаміты абраз, які знаходзіцца ў капліцы ў Вострай браме Вільні. Шматлікія спісы абразоў Маці Божай Вострабрамскай можна ўбачыць у многіх касцёлах і цэрквах Беларусі. Гэта ёсць апякунка нашай зямлі. Як сказана ў малітве: ” Усе надзеі і радасці мае, усе смуткі і цяжкасці, жыццё і канец жыцця… аддаю […]

Да Цябе звяртаемся, Дзева ласкавая і міласэрная

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Да Цябе звяртаемся, Дзева ласкавая і міласэрнаяО благаслаўлёная Дзева! Няхай аспрэчыць Тваю міласэрнасць той, хто Цябе заклікаў і не атрымаў дапамогі, – калі такі чалавек знойдзецца. Але мы, Твае слугі, разам з Табою радуемся дарам, якімі адарыў Цябе Госпад. Нас жа саміх радуе Твая міласэрнасць. Мы праслаўляем Тваё дзявоцтва, захапляемся пакорай, але нам, нікчэмным, саладзейшай […]