Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Капліца сьв. Казімера ў Ружане была грэка-каталіцкай і пабудавана ў 1790 годзе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Многія дзесяцігоддзі капліца сьв. Казімера на ружанскіх могілках стаяла ў вельмі непрывабным стане, разбуралася. Раней побач капліцы стаяла яшчэ званіца на чатырох слупах з двума званамі, крытая гонтам, але яна не захавалася. Як высьвятлілі нядаўна беларускія навукоўцы, прыгожа адноўленая цяпер капліца сьв. Казімера ў Ружане ад пачатку была не рыма-каталіцкая, як меркавалі, а грэка-каталіцкая. Яна […]

У Ружане адбудзецца ўрачыстае святкаванне 100-годдзя Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

28 верасьня 2024 году ў былой рэзідэнцыі Сапегаў у Ружане з асьвячэньня адноўленай капліцы сьв. Казімера на мясцовых могілках распачнецца ўрачыстае сьвяткаваньне 100-годдзя з часу заснаваньня Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Плануецца, што ва ўрачыстасьцях возьмуць удзел і беларускія грэка-католікі. Падчас сьв. Імшы адбудзецца ўнясеньне ў капліцу і асьвячэньне абраза з рэліквіямі сьвятога Казімера. Гэты абраз створаны […]

Папа Францішак параўнаў Бельгію з мостам паміж германскімі і франкамоўнымі рэгіёнамі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сьвяты Айцец Францішак параўнаў Бельгію з мостам: мостам паміж германскімі і франкамоўнымі рэгіёнамі, мостам паміж паўднёвай і паўночнай Еўропай. Мост, які дазваляе пашыраць згоду і вырашыць спрэчкі. Мост, на якім сустракаюцца і дамаўляюцца людзі з рознымі мовамі, менталітэтамі і перакананьнямі. Мост, на якім кожны чалавек ведае, што яго ідэнтычнасьць – гэта ня ідал або бар’ер, […]

Фэст памяці прападобнага Лявонція Віленскага ў Вільні 29 верасня з асвячэннем капліцы

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

У Нядзелю 29.09 у нас ФЭСТ – памяць прападобнага Лявонція Віленскага! На яго гонар асвечана наша капліца. Вызнаўца, публіцыст і асветнік, аскет і выдаўца старажытнабеларускіх кніг, багаслоў і выкладчык, заснавальнік шпіталя. Гэта ўсё пра яго… Ён яўляе сабою вельмі добры ўзор хрысціянскага жыцця, служэння Царкве і народу. Субота 28.09 – вячэрня на гонар прападобнага Лявонція […]

Малітва на сон ад матулі: просьба аб абароне і дабрабыце сям’і

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ДАБРАНАЧ – АД МАТУЛІ. “Анёле Божы, дружа мой,Ты заўсёды будзь са мной.Рана, ўвечар і ўначыБудзь ласкаў мне памагчыЗмагаць духа злога,Верна служыць Богу.Душу, цела сцеражы,Да жыцця вечнага давядзі. Амэн.” Гэта малітва на сон. Кожны моліцца за сябе… Але – і за сваіх блізкіх ! Кожная матуля звяртаецца да Бога за сваю сям’ю, за сваё дзіцятка. І […]

Папа Францішак пра памежныя раёны і ролю дзяржавы ў міжнароднай арэне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Калі пераважае логіка канфрантацыі і гвалтоўнага супрацьстаяньня, раёны, якія ляжаць на мяжы паміж канфліктуючымі дзяржавамі, у канчатковым выніку аказваюцца супраць сваёй волі моцна ўцягнутымі ў канфлікт. З іншага боку, калі, нарэшце, канфлікт замяняецца на супрацоўніцтва, тыя ж самыя памежныя раёны становяцца найбольш прыдатнымі для вызначэньня патрэбаў новай мірнай эры і шляхоў, па якіх варта ісьці, […]

Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні: вывучаем Евангелле паводле Лукі з гасцямі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні. Працягваем вывучэнне Евангелля паводле Лукі. Сёння чытаем і разважаем над урыўкам пра сустрэчу Марыі і Елізаветы, а таксама пра нараджэнне Яна Прадвесніка. Сёння на чытаннях будуць таксама і вельмі цікавыя госці. Усіх сардэчна запрашаем!

У Ружанах распачнецца святкаванне 100-гадовага юбілею Пінскай дыяцэзіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/announcements/17794-u-ruzhanakh-pinskaya-dyyatseziya-raspachne-svyatkavanne-svajgo-100-gadovaga-yubileyu У Ружанах Пінская дыяцэзія распачне святкаванне свайго 100-гадовага юбілею 28 верасня ў Ружанах (Пружанскі дэканат, Пінская дыяцэзія) распачнецца ўрачыстае свякаванне стогоддзя з часу заснавання Пінскай дыяцэзіі, якое будзе працягвацца да восені 2025 года ў розных мясцінах самай вялікай каталіцкай дыяцэзіі ў Беларусі.

Сёння а 18-й гадзіне ў парафіяльным доме — Размоўны клуб літоўскай мовы з айцом Віталіюсам Моцкусам

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння у нашым парафіяльным доме а 18-й гадзіне нас ізноў чакае “Размоўны клуб літоўскай мовы” з айцом Віталіюсам Моцкусам Boksto g.4

У Астане завяршылася сустрэча каталіцкіх біскупаў Еўразіі з удзелам іерархаў з Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/world/17814-u-astane-zavyarshylasya-braterskaya-sustrecha-katalitskikh-biskupa-e-razii-u-yakoj-brali-dzel-ierarkhi-z-belarusi У Астане завяршылася братэрская сустрэча каталіцкіх біскупаў Еўразіі, у якой бралі ўдзел іерархі з Беларусі Святой Імшой у нядзелю 22 верасня ў сталіцы Казахстана Астане завяршылася сустрэча каталіцкіх біскупаў Еўразіі, у якой бралі ўдзел іерархі з васьмі постсавецкіх краін і Манголіі.