Сёння Міжнародны дзень валантэра Хвілінка гісторыі: У 1985 годзе Генеральная Асамблея ААН прапанавала дзяржавам штогод адзначаць 5 снежня як Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця. KROPKA і наша каманда кажа «Вялікі Дзякуй» усім, хто ладзіць івэнты ў нашай прасторы і прысвячае свой вольны час на карысць беларускага грамадства!Вы робіце важныя і карысныя […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Учора гульцы ў “Назоўнікі” праявілі кемлівасць і ўзгадалі шмат беларускіх словаў на розныя тэмы, нап…
Учора гульцы ў “Назоўнікі” праявілі кемлівасць і ўзгадалі шмат беларускіх словаў на розныя тэмы, напрыклад, карак, асалода, лытка. Настолка насамрэч файная і дынамічная, з адукацыйным складнікам. Nastolki-band будуць ладзіць яшчэ гульні ў “Назоўнікі” – далучайцеся! А пакуль узгадайце ў каментах словы на тэму “Творчасць”, якія пачынаюцца на літару М:
У сераду ў вас будзе магчымасць праясніць для сябе пытанні пра лічбавую бяспеку, а таксама даведацца…
У сераду ў вас будзе магчымасць праясніць для сябе пытанні пра лічбавую бяспеку, а таксама даведацца пра працу праваабарончай арганізацыі Нuman Constanta і далучыцца да валантэрскай дзейнасці ў ёй. Рэгістрацыя праз гугл-форму
Завітвайце да нас ў аўторак – вас чакае камунікацыя з цікавымі суразмоўцамі на беларускай мове.Рэгіс…
Завітвайце да нас ў аўторак – вас чакае камунікацыя з цікавымі суразмоўцамі на беларускай мове. Рэгістрацыя ў гугл-форме.
Прыходзьце і запрашайце сваіх грузінскіх знаёмых – фільм мае ангельскія субтытры. Пасля кінапрагляду…
Прыходзьце і запрашайце сваіх грузінскіх знаёмых – фільм мае ангельскія субтытры. Пасля кінапрагляду зладзім абмеркаванне. Рэгістрацыя тут
Тыдзень правоў чалавека ў Кропцы!З 5 па 10 снежня ў беларускай прасторы KROPKA у Тбілісі пройдзе шэр…
Тыдзень правоў чалавека ў Кропцы! З 5 па 10 снежня ў беларускай прасторы KROPKA у Тбілісі пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню правоў чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 10 снежня. Мы склалі цікавую праграму на тыдзень з кінапраглядам, лекцыямі, трэнінгамі і гульнямі, каб беларусы і беларускі больш даведаліся пра грамадзянскую супольнасць, правы чалавека і праваабарончыя […]
Гуляем у новую беларускую настолку “Назоўнікі” Менавіта 3 снежня беларусы ўсяго міра будуць гуляць у…
Гуляем у новую беларускую настолку “Назоўнікі” Менавіта 3 снежня беларусы ўсяго міра будуць гуляць у гэту гульню. Далучайцеся і вы! Стваральніца гульні – беларуская актывістка і мастачка – кажа: “Мы стварылі настольную гульню «Назоўнікі», каб усе, хто сумуе па Беларусі, змаглі стаць да яе крышачку бліжэй і адчуць, што мы разам!” Калі вы жадаеце: папрактыкавацца […]
Кніжны нон-фікшн клуб Гэта сустрэча кніжнага клуба прысвечана размовам пра сябе. З кім вы сябе аса…
Кніжны нон-фікшн клуб Гэта сустрэча кніжнага клуба прысвечана размовам пра сябе. З кім вы сябе асацыявалі і чаму?Ці былі ў вас ролевыя мадэлі і што сталася з імі з цягам часу?Ці ёсць у вас крыўды на герояў, якіх вы пераймалі ў юнацтве? Збіраемся ў суботу 3 снежня і гаворым, гаворым, гаворым. 3 снежня (субота) […]
Кінапрагляд грузінскага фільма “Пакаянне”. Art.yard.community працягвае паказ грузінскіх фільмаў …
Кінапрагляд грузінскага фільма “Пакаянне”. Art.yard.community працягвае паказ грузінскіх фільмаў у Кропцы. Наступны фільм – «Пакаянне» – псіхалагічная драма і апошняя праца ў кар’еры Тэнгіза Абуладзэ, якая завяршыла трылогію аб гвалце, распачатую “Мальбой” і працягнутую “Дрэвам жадання”. Дзеянне карціны развіваецца быццам па-за часам, без строгага ўказання на 30я гады мінулага стагоддзя. У выяве галоўнага героя Варлама […]
Прывітанне, шаноўныя! Пакуль за вокнамі восеньскія дні запрашаем натхніцца вясновымі фарбамі на выст…
Прывітанне, шаноўныя! Пакуль за вокнамі восеньскія дні запрашаем натхніцца вясновымі фарбамі на выставе каляровай графікі мастачкі Анастасіі Аўралёвай “Новая вясна”. Экспазіцыя будзе працаваць да вечара суботы. Расклад іншых івэнтаў на тыдзень: Панядзелак 28.11 19:00Моўны клуб “Мая мова”. Тэма сустрэчы: “Сучаснае мастацтва і стрыт-арт”.Запіс праз гугл-форму Серада 30.11 19:00Беларускі клуб нэтворкінгаЗапіс праз апытанку Пятніца 2.12 13:00-15:00Запрашаем […]