Вялікі дзякуй усім, хто наведаў Калядны Кірмаш у Кропцы!
Больш за 50 чалавек учора прыйшлі за падарункамі і змаглі набыць прыгожыя рэчы сабе і сваім блізкім.
Мы набывалі падарункі, шукалі адказы на пытанні віктарыны, падпісвалі паштоўкі палітвязням, частаваліся пуншам і печывам , знаёміліся з беларусамі іншых гарадоў і краін. А напрыканцы вечара нават папелі песні пад гітару
Дзякуй вам усім за калядны настрой і за простыя словы !
А нашым удзельні_цам дзякуем за цудоўныя вырабы:
керамічнай майстэрні Kaliada studio за калядныя ўпрыгожванні FreeBelarusSimbol за беларускую сімволіку камандзе Bakery 3000 за арт-прадукцыю ад беларускіх мастакоў Вользе за вязаныя цацкі Aroma Cosina за эка-касметыку ручной працы і пахкае задавальненне Кацярыне за цеплыню вязаных рэчаў і сэрца на далоні Насці за зіхоткія сняжынкі Зіне за духмяны мёд і добрыя пажаданні Дар‘і за карыснае варэнне KANVA за беларускія завушніцы усім вам за святочныя віншаванні