Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

7 жніўня ў World’s End Bar у Тбілісі пройдзе беларускамоўны нэтворкінг і afterparty

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Ужо сёння беларускамоўны нэтворкінг у бары Збіраемся ўвечары ў World’s End Bar, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг — гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем […]

Роад-трып у Верхнюю Хеўсурэтыю ад Тбіліскага клубу інтравертаў 10 жніўня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Роад-трып у Верхнюю Хеўсурэтыю ад Тбіліскага клубу інтравертаў Накіроўваемся за перавал Datvisjvari, дзе нас чакае падарожжа па цясніне Arghuni — уздоўж аднайменнай ракі да старажытнай вёскі-крэпасці SHATILI. Па дарозе будзем спыняцца на цікавых лакацыях і па неабходнасці. 10.08 (субота), выезд а 8-й раніцы. Ехаць 4 гадзіны ў адзін бок. Прыпынкі з аглядамі адметнасцяў – агулам […]

Vdraniki Party ў Тбілісі: вечар беларускай музыкі і кухні 1 жніўня ў Philosof Club

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Vdraniki Party ў Тбілісі Вечар беларускай музыкі і беларускай кухні. Прыходзьце атрымаць асалоду ад смаку і мелодый, знаёмых кожнаму беларусу. Уваход — 20 лары Дата: 1 жніўня (пятніца) Час: 21.00 Месца: Philosof Club

Беларускамоўны нэтворкінг у Тбілісі 23 ліпеня ў But First Cacao

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Ужо заўтра беларускамоўны нэтворкінг Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню  Мова сустрэчы – беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на […]

Настольныя гульні для дзяцей і бацькоў у Тбілісі 20 ліпеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Дзеткам — настолкі Гульня ў настолкі разам з добразычлівымі вядучымі. Бацькі могуць далучыцца альбо адпачыць ва ўтульнай лаўнж-зоне з кубачкам гарбаты і кнігай. Бяспечная, утульная прастора Дасведчаныя, уважлівыя вядучыя Падыходзіць і для сарамлівых, і для актыўных дзяцей У гульнятэцы — Імаджынарыум, Азул, Эвердэйл, Катан, Зомбі ў хаце і іншыя.Можна прыносіць і свае любімыя гульні ды […]

Імправізацыйнае шоу «Стэндап-варажба» 6 ліпеня ў бары Bu&Khari ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Імправізацыйнае шоу «Стэндап-варажба» Як і мінулым разам, комікі будуць адказваць на вашы пытанні з дапамогай жартаў і кніг. Дык што, рыхтуйце свае пытанні — ад «Цікава, што пра мяне думае маё люстэрка?» да «Кім я быў у мінулым жыцці?». 6 ліпеня (нядзеля), 19:30 Збор гасцей: 19:00 Кошт: данат ад 10 лары Адрас: бар Bu&Khari Браніраванне: […]

KUPALLE 2025: Фестываль 4–6 ліпеня на возеры Алгеты ў Грузіі з музыкай, рытуаламі і актыўнасцямі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

KUPALLE 2025 4–6 ліпеня • возера Алгеты, Грузія KUPALLE — гэта не проста фестываль.Гэта тры дні сярод лесу і вады, дзе чараўніцтва летняй ночы ажывае ў гуках жывой музыкі, танцах, абрадах і свабодзе быць сабой.Месца, куды з’язджаеш, каб вярнуцца да сапраўднага. ━━━━━━━━━━━━━━━ Што вас чакае: • Тры сцэны — ад ранішняга эмбіента і дзённага інды […]

Кінапрагляд «Брацтва Пярсцёнка» у беларускім дубляжы 1 ліпеня ў Джэм-клубе «Philosof»

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінапрагляд Валадара э Пярсцёнкаў: Брацтва Пярсцёнка ў беларускім дубляжы! Дата: 1 ліпеня (аўторак)Час: 20:00Месца: Джэм-клуб «Philosof» Уваход за вольны данат (пажадана ад 25 лар) Рэгістрацыя тут: https://forms.gle/fiV4jQatbDLef3CCA

Паход па хрыбце да перавалу ад Тбіліскага клубу інтравертаў у Хевсурэцію 28 чэрвеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Паход па хрыбце да перавалу ад Тбіліскага клубу інтравертаў Едзем у Хевсурэцію, вёску Gudani, ад якой падымемся на хрыбет і, праз гару Sakarisgora, пройдзем да Datvisjvari pass. Нас чакае маляўнічы шпацыр з вялікім наборам вышыні і краявідамі навакольных гор. 28.06 (субота), выезд а 8-й. Ехаць 2.5 гадзіны. Хайкінг на 8 – 10 гадзін. Кошт трансферу: […]