Вітанкі, шаноўныя! На гэтым тыдні ўжо зіма! Прыходзьце сустракацца адн_а з адн_ой і сагравацца цёплымі ўсмешкамі.26 лістапада (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» Запіс праз форму рэгістрацыі. 27 лістапада (серада), 19:00Гістарычны клуб: Слуцкі збройны чын Запіс праз форму 28 лістапада (чацвер), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (апошняя сустрэча курса) Запіс праз […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Апошні Garage sale ад «Кропкі» 1 снежня ў бары «5327» у Тбілісі
Апошні Garage sale ад «Кропкі» Ну што ж, новы год ўжо на падыходзе (уявіце!), а гэта значыць, што самы час вызваліць шафы, знайсці нешта незвычайнае і зладзіць гаражны распродаж! Так, усё правільна — у нядзелю 1 снежня мы сустракаемся з ўсімі, хто любіць вінтажныя знаходкі, утульныя размовы і надаваць рэчам другое жыццё. На нашым міні-маркеце […]
Гістарычны клуб у Тбілісі: абмеркаванне Слуцкага збройнага чыну і лёсу Беларусі
Гістарычны клуб: Слуцкі збройны чынШто рабіць, калі лёс Беларусі вырашаюць без удзелу беларусаў? Такім быў пачатак ХХ стагоддзя, калі лёс цэлых народаў вырашаўся без непасрэднага ўдзелу гэтых народаў. На сустрэчы: Заглянем у лёсы тых, чыё наканаванне было паўстанне насуперак усяму Пагаворым, чаму менавіта на Случчыне паспрабавалі рэалізаваць самы апантаны сцэнар барацьбы за свабоду з усіх […]
Апошні гаражны распродаж ад «Кропкі» 1 снежня ў бары «5327» у Тбілісі
Апошні гаражны распродаж ад «Кропкі» – далучайся да гісторыі! У тваёй шафе заваляліся скарбы, якія шукаюць новае жыццё? Далучайся да нашага апошняга гаражнага распродажу! Што трэба? Прынесці рэчы, якія могуць парадаваць іншых: ад стыльнага адзення да кніг, што чакаюць свайго чытача. Як будзе праходзіць? Атрымаеш месца, дзе зможаш раскласці і прадаваць свае рэчы. Атмасфера? Сяброўская […]
Праграма мерапрыемстваў у Прасторы КРОПКА ў Тбілісі з 18 па 23 лістапада
Нам вельмі хочацца ўбачыцца з вамі, даражэнькія, на гэтым тыдні! Абірайце мерапрыемства па душы і прыходзьце.18 лістапада (панядзелак), 19:00Сустрэча “Тэкст і кропка” у межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію. Запіс праз форму. 19 лістапада (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа) Запіс праз форму рэгістрацыі. 20 лістапада (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага […]
Сустрэча «Тэкст і кропка»: вечар пра роўнасць і інклюзію ў Кропка 18 лістапада
Сустрэча «Тэкст і кропка» У рамках Тыдня роўнасці і інклюзіі мы арганізуем вечар для тых, хто хоча паразважаць на тэмы роўнасці, інклюзіі і асабістага досведу праз тэкст і працу ў групе. Мы стварылі гэтую сустрэчу як бяспечную і падтрымліваючую прастору, дзе кожна_й будзе камфортна дзяліцца сваімі думкамі і перажываннямі. У цэнтры ўвагі — праца з […]
Бібліятэка «Кропка» працуе да канца года, просьба вяртаць кнігі
Даражэнькія! «Кропка» працуе да канца года. Таму просім вас паціху вяртаць кнігі з нашай бібліятэкі, якія вы даўно ўжо прачыталі. Пра далейшы лёс бібліятэкі паведамім крыху пазней! Дзякуй, што чытаеце!
«Кропка» ў Тбілісі: кінапрагляд, курсы ангельскай і настольныя гульні ў лістападзе
«Кропка» — гэта праект, які вы ствараеце самі разам з намі! На гэтым тыдні мы сустракаемся для таго, каб паразмаўляць пра важнае і не толькі. 11 лістапада (панядзелак), 18:45Кінапрагляд у межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію. Фільм «Human» Запіс праз форму. 12 лістапада (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа) […]
Прагляд і абмеркаванне фільма «Human» у Прасторы Кропка 11 лістапада
Прагляд і абмеркаванне фільма «Human»У рамках тыдня Асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію запрашаем разам паглядзець і абмеркаваць дакументальны фільм «Human» (2015). Цягам трох год рэжысёр Ян Арцюс-Бертран з камандай правялі 2020 інтэрв’ю ў 60 краінах свету – у выніку атрымалася масштабная калекцыя гісторый пра тое, што значыць быць чалавекам. Прапануем разам паглядзець першую частку […]
У Тбілісі 9 лістапада пройдзе сустрэча для падтрымкі беларускіх палітвязняў
Пішам і малюем для палітвязняў разам! Негледзячы на цэнзуру лісты застаюцца асноўным спосабам падтрымаць палітвязняў. У суботу 9 лістапада а 15:00 мы сустрэнемся каб: зрабіць паштоўкі сваімі рукамі і падпісаць гатовыя зрабіць іллюстрацыі, якія будзем адпраўляць усім вязням ад беларусаў ГрузііПадзяліцца лайфхакамі, як абыйсці цэнзуруПаразмаўляць як яшчэ дапамагчы нашым палітвязням Для запісу на ліставанне рэгістрацыя. […]