Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Прастора КРОПКА ў Тбілісі запрашае на лекцыі і дыскусіі ў снежні

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сябры і сябровачкі! Мы працягваем настойваць на думцы пра тое, што ў складаныя часы лепей трымацца разам. Таму нашыя дзверы адчыненыя для вас на гэтым тыдні. Адзінае, будзьце асцярожныя, калі едзеце да нас. Разлічвайце, што транспарт можа хадзіць не па раскладзе ці не хадзіць увогуле. Беражыце сябе, даражэнькія! 10 снежня (аўторак), 19:00Лекцыя Веранікі Чаркасавай «Крызісы […]

Варкшоп «AMERICAN vs BRITISH»: адрозненні амерыканскага і брытанскага англійскага 12.12 у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Варкшоп «AMERICAN vs BRITISH: so close, yet so far» Чым амерыканскі і брытанскі варыянты ангельскай падобныя, а ў чым яны кардынальна адрозніваюцца? І ці трэба вам абавязкова выбіраць адзін? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы знойдзем зноўку разам з Паўлам, прафесійным перакладчыкам з ангельскай і кітайскай, сертыфаваным фанетыстам і коўчам па вымаўленні і акцэнтах. […]

З 14 снежня спыняецца прыём і раздача рэчаў у «скрыні рэчаў» у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сябровачкі і сябры, важная навіна!З 14 снежня мы спыняем прыём і раздачу рэчаў для тых, хто мае ў іх патрэбу, з нашай «скрыні рэчаў». Мы бясконца ўдзячныя кожна_й з вас за вашую шчодрасць і экалагічную свядомасць. Вы натхняеце! Але на гэтым спыняцца не трэба! Калі ў вас ёсць рэчы, якія могуць стаць карыснымі іншым, вы […]

Лекцыя-калаж «Беларускі арнамент праз прызму татуіроўкі» 14 снежня ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Лекцыя-калаж «Беларускі арнамент праз прызму татуіроўкі» Сучасная татуіроўка як адна з формаў існавання беларускага арнаменту? А чаму і не! ❖ Пагаворым пра карані беларускага арнаменту і яго ўзаемасувязь з татуіроўкай ❖ Вызначым, як форма арнаменту залежыць ад матэрыялу, на якім ён выкарыстоўваецца, і чаму гэта важна ❖ Навучымся «чытаць» і «пісаць» з дапамогай арнаменту ❖ […]

Дыскусія ў Тбілісі: правы чалавека ў Сакартвела — актуальныя пытанні і выклікі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Дыскусія «Правы чалавека ў Сакартвела: актуальныя пытанні і выклікі» Беларускі юрыст і праваабаронца Раман Кісляк правядзе дыскусію, прысвечаную тэме правоў чалавека ў Сакартвела. Мы абмяркуем ключавыя праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне, і выклікі, якія стаяць перад грамадствам і праваабарончымі арганізацыямі ў сучасных умовах. Удзельні_цы мерапрыемства атрымаюць магчымасць даведацца больш пра сітуацыю з правамі чалавека ў […]

Апошні месяц працы Прасторы КРОПКА ў Тбілісі: мерапрыемствы для беларусаў у снежні

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Даражэнькія, гамарджоба! Не ўпусціце магчымасць пабыць разам з намі ў апошні месяц нашай працы.2 снежня (панядзелак), 19:00Клуб беларускай літаратуры: Максім Гарэцкі «Дзве душы» Запіс праз форму. 4 снежня (серада), 19:00Сустрэча па вышыўцы Запіс праз асабістыя @like_agirl 5 снежня (чацвер), 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінга Запіс праз апытанку. Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца […]

Дзякуй усім, хто падтрымлівае нас фінансава: у лістападзе сабралі 230 лары

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Дзякуй! Мы кажам «шчыры дзякуй» усім, хто падтрымлівае нас фінансава! У лістападзе мы сабралі ў данейшн-бокс «Кропкі» 230 лары. Дзякуй! У мінулым месяцы мы змаглі аплаціць: мыццё вакон пасля рамонту новыя мыючыя сродкі друк каляровых дакументаў лагістыку пры падрыхтоўцы выязнога мерапрыемства смачнасці для кава-паузы На гэта нам спатрэбілася 427 лары. У гэтым месяцы нас чакае […]

Аляксей Аўчыннікаў пра экалагічнае спажыванне і цыркулярную эканоміку 1 снежня ў бары «5327»

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Нясумная лекцыя ад эколага У межах нашага garage sale Аляксей Аўчыннікаў, экалагічны актывіст, журналіст і даследчык, распавядзе пра тое, як экалагічна падыходзіць да спажывання тавараў. Разам паразважаем на такія пытанні: што такое крытычнае спажываннешто такое цыркулярная эканоміка што такое degrowth, якія трэнды і напрамкі сёння існуюцьа таксама пагаворым пра лайфхакі, якія дазволяць не толькі скараціць […]

Творчая сустрэча па вышыўцы ў прасторы «Кропка» 4 снежня ў 19:00

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вышыўка для ўсіх у «Кропцы» Запрашаем на творчую сустрэчу па вышыўцы! Вы зможаце навучыцца вышываць крыжыкам (і не толькі), нават калі ніколі не трымалі іголку ў руках:) Падчас сустрэчы можна будзе ўпрыгожыць сваю рэч, якую возьмеце з сабой, (адзенне, шопер, сурвэтку) ці проста патрэніравацца на тканіне. У нас ёсць усе неабходныя матэрыялы, але калі ў […]

Майстар-клас па інтуітыўным калажы ў бары «5327» 1 снежня з 16:00 да 18:00

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Майстар-клас па інтуітыўным калажы Прапануем паглыбіцца ў працэс стварэння мастацтва без правілаў і межаў! Інтуітыўны калаж — гэта пра свабоду самавыяўлення, калі ты аб’ядноўваеш выявы, формы і фактуры, адлюстроўваючы свае думкі і пачуцці ва ўнікальнай працы. На майстар-класе мастачка Ксенія дапаможа табе: Вызваліць крэатыўнасць праз спалучэнне колераў, вобразаў і фактур Даведацца, як ствараць гарманічныя кампазіцыі […]