Серада, 21 студзеня 10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У Вільні прайшла сустрэча з філосафам і былым палітвязнем Уладзімірам Мацкевічам
У нядзелю 18 студзеня ў Беларускім Замку адбылася сустрэча з філосафам і былым палітвязнем Уладзімірам Мацкевічам Размова стала працягам ягонага цыклу пра мысленне і адказнасць, пра грамадства, вайну і мір, выбар і будучыню Беларусі. Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытай дыскусіі – з пытаннямі з залы і доўгімі адказамі, якія паступова складаліся ў цэласную логіку разваг […]
Літоўскі Чырвоны Крыж правядзе бясплатны анлайн-семінар пра канфлікты 22 студзеня
Літоўскі Чырвоны Крыж запрашае вас зарэгістравацца і прыняць удзел у бясплатным анлайн-семінары «Што такое канфлікты і як з імі жыць: практычныя парады для тых, хто пачынае жыццё з нуля», які адбудзецца ў чацвер, 22 студзеня, а 13:00. На ім вы атрымаеце простыя і зразумелыя інструменты для камунікацыі без спрэчак. Пераезд, стрэс, адаптацыя, культурныя адрозненні, непаразуменні […]
Літоўская паліцыя прымусова даставіць у суд прарасійскага актывіста Лаўрынаса Рагельскіса
Літоўская паліцыя прымусова даставіць у суд прарасійскага актывістаЛаўрынас Рагельскіс праігнараваў папярэдняе пасяджэнне, таму сёння канвой мусіць даставіць яго на слуханні сілай. Блогера, які фігуруе ў справаздачах Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, судзяць за распальванне нянавісці да яўрэяў і беларусаў, а таксама за знявагу мемарыяла ахвярам рэжыму Лукашэнкі. Сам працэс цягнецца з 2022 года: абвінавачаны наўмысна зацягвае час, […]
20 студзеня ў Замку: прыём масажыста і клуб размоўнай літоўскай мовы
Аўторак, 20 студзеня 14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста 20:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў
Юрый Стыльскі з гуртом «Дай Дарогу!» выступіць у Vilni 23 студзеня 2026 года
Эксклюзіў для Вільні і яе гасцей! 23 студзеня 2026 года ў Alaus Namai (Goštauto 8) выступіць адзін з самых яркіх беларускіх панк-рок артыстаў — Юрый Стыльскі, фронтмэн «Дай Дарогу!». Чысты панк, сумленныя тэксты і непадробная энергія сцэны чакаюць вас у акустычным фармаце. «Дай Дарогу!» — гурт з 1998 года, чыя творчасць падтрымлівае Украіну і дэмакратычны […]
Dapamoga і Беларускі Замак просяць фінансавай падтрымкі для дапамогі палітуцекачам і былым палітвязням
Dapamoga і Беларускі Замак маюць патрэбу ў вашай фінансавай падтрымцы Мы працягваем дапамагаць тым, каму цяпер асабліва цяжка: палітуцекачам, былым палітвязням, сем’ям, якія апынуліся ў выгнанні. Каб гэтая дапамога магла працягвацца, нам вельмі патрэбная ваша салідарнасць. Таму вялікая просьба дасылаць данаты на нашы рахункі: PayPal:[email protected] Paysera:DAPAMOGAIBAN: LT483500010009843602SWIFT: EVIULT2VXXXPilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva Swedbank:IBAN: LT557300010164712244SWIFT […]
Нядзельны мітынг салідарнасці з палітвязнямі 18 студзеня на плошчы Вінцаса Кудзіркі
НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ Сёння а 12:00 на плошчы Вінцаса Кудзіркі адбудзецца традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці з палітвязнямі. У межах мітынгу мы хочам нагадаць грамадскасці пра справу Гжэгожа Гавела — грамадзяніна Польшчы, каталіцкага манаха ордэна кармелітаў, які ў верасні 2025 года быў затрыманы ў Беларусі, абвінавачаны ў “шпіянажы” і прызнаны палітычным вязнем. Пры ператрусе ў Гжэгожа […]
18 студзеня: мітынг у падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў на Плошчы Кудзіркі
Нядзеля, 18 студзеня 12:00 — традыцыйны мiтынг ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў на Плошчы Кудзіркі15:00 — клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку 17:00 – сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам 19:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку
Сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам у Беларускім Замку 18 студзеня а 17:00
СУСТРЭЧА З УЛАДЗІМІРАМ МАЦКЕВІЧАМ У нядзелю, 18 студзеня, а 17:00 мы зноў сустракаем у гасцях у Беларускім Замку выбітнага беларускага філосафа і былога палітвязня — Уладзіміра Мацкевіча. Уладзімір Мацкевіч працягвае свой цыкл лекцый — пра мысленне і адказнасць, пра грамадства, вайну і мір, пра выбар і будучыню Беларусі. Запрашаем усіх, каму важныя глыбокія размовы, сэнсы […]