Стыпендыі да 650 еўра ў месяц для беларускіх студэнтаў у Літве і Чэхіі: адкрыты прыём заявак

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Стыпендыі да 650 еўра ў месяц для беларускіх студэнтаў і студэнтак у Літве і Чэхіі: адкрыты прыём заявак!

Беларуская моладзь, якая атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Літве або Чэхіі, можа падацца на атрыманне штомесячнай стыпендыі для пакрыцця выдаткаў на пражыванне падчас вучобы.

Праграма адкрытая для студэнтаў і студэнтак бакалаўрыяту, магістратуры, а таксама інтэграваных адукацыйных праграм. Стыпендыя выплачваецца падчас вочнага навучання (full-time) на працягу да двух навучальных гадоў (да 10 выплат у год).

Хто можа падацца:

• цяперашнія або былыя грамадзяне і грамадзянкі Беларусі;

• студэнты і студэнткі, якія пачалі навучанне ў Літве або Чэхіі не раней за 2020/2021 навучальны год, альбо маюць пацверджанне залічэння на 2026/2027 навучальны год;

• асобы, якія былі адлічаныя з беларускіх ВНУ, або тыя, хто самі ці члены іх блізкай сям’і падвергліся палітычнаму пераследу, пагрозам ці ціску;

• былыя ўдзельнікі і ўдзельніцы праграмы SALT, калі яны працягваюць навучанне або пераходзяць на наступную адукацыйную ступень.

Для падачы заяўкі неабходныя:

• копія пашпарта;

• пацверджанне палітычнага пераследу або рэкамендацыя ад праваабарончай арганізацыі;

• матывацыйны ліст на англійскай мове;

• даведка з ВНУ, ліст аб залічэнні або пацверджанне таго, што працэс паступлення яшчэ працягваецца.

Дэдлайн падачы заявак — 7 ліпеня 2026 года, 23:59 па віленскім часе.

Падрабязнасці праграмы і форма заяўкі — па спасылцы :

https://eu4belarus.info/scholarlt26/

Программа EU4Belarus–SALT для беларусок и беларусов, пострадавших от репрессий — Конкурс стипендий EU4Belarus – SALT-2

Конкурс заявок на получение стипендий на обучение в университетах Литвы, Латвии, Чехии и Польши для беларусских студентов и студенток,
а также абитуриентов и абитуриенток, находящихся в зоне риска преследования из-за своей общественно-политической позиции…