Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай супольнасці ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Учора ў Вільні адбылася сустрэча міністра замежных спраў Літвы Кястуціса Будрыса з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, адукацыйных ініцыятыў і дыяспары.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні выдачы шэнгенскіх віз, дазволаў на часовае пражыванне, інтэграцыі беларусаў у літоўскае грамадства, а таксама далейшай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Арганізацыю Dapamoga прадстаўляла яе кіраўніца Наталля Калегава. Сярод узнятых тэм было і пытанне выдачы віз сваякам беларусаў, якія жывуць у Літве. Для многіх сем’яў магчымасць уз’яднання з блізкімі па-ранейшаму застаецца вельмі важнай.

Міністр пацвердзіў нязменную падтрымку Літвой беларускага народа і адзначыў важнасць далейшага дыялогу з беларускай супольнасцю.

Бакі дамовіліся працягваць супрацоўніцтва і абмеркаванне пытанняў, актуальных для беларусаў у Літве.

Ačiū, Lietuva!
Жыве Беларусь!