Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Змена часу пачатку сустрэчы з Уладзімірам Мацкевічам 16 лютага ў Беларускім Замку

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Трансляцыя https://vm.tiktok.com/ZN9Jc5CGumTfs-fTtnX УВАГА! ЗМЕНА ЧАСУ ПАЧАТКА СУСТРЭЧЫ З УЛАДЗІМІРАМ МАЦКЕВІЧАМ У панядзелак, 16 лютага, а 19:00 у сценах Беларускага Замка адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім філосафам і былым палітвязнем Уладзімірам Мацкевічам. Падчас сустрэчы абмяркуем: • апошнія…

Беларусы Вільні выказалі ўдзячнасць Літве ў Дзень аднаўлення дзяржавы, разгарнуўшы літоўскі сцяг

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Беларусы Вільні аддалі пашану і выказалі ўдзячнасць Літве ў дзень аднаўлення дзяржавы, разгарнуўшы нацыянальны літоўскі сцяг падчас урачыстасцяў ля Прэзідэнтуры і прайшоўшы з ім да помніку Гедыміна на Кафедральнай плошчы. Tegyvuoja Lietuva! Жыве Беларусь! https://youtube.com/shorts/gDhKBAyOGTo?si=ciimxpp2z0NJR4_w Вольныя беларусы віншуюць Літву з Днём аднаўлення дзяржавы. 2026 ‘02’16 Беларусы Вільні аддалі пашану і выказалі ўдзячнасць Літве ў Дзень аднаўлення […]

Dapamoga віншуе Літву з Днём аднаўлення дзяржавы і запрашае на цырымонію ўзняцця сцягоў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Dapamoga віншуе Літву з Днём аднаўлення дзяржавы! Мы шчыра дзякуем Літве за салідарнасць, падтрымку і адкрытыя сэрцы. За тое, што ў цяжкія для беларусаў часы яна стала другім домам для многіх з нас. За магчымасць жыць, працаваць, змагацца і марыць пра свабодную Беларусь. Сёння, 16 лютага а 12:00 запрашаем усіх жадаючых далучыцца да цырымоніі ўзняцця […]

Цырымонія ўзняцця сцягоў Балтыйскіх дзяржаў у Вільнюсе 16 лютага

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЦЫРЫМОНІЯ ЎЗНЯЦЦЯ СЦЯГОЎ БАЛТЫЙСКІХ ДЗЯРЖАЎ Далучаемся да святкавання Дня аднаўлення Літоўскай дзяржавы і запрашаем беларусаў у панядзелак, 16 лютага, а 12:00 на плошчу Simono Daukanto на урачыстую цырымонію ўзняцця сцягоў трох Балтыйскіх дзяржаў. У гэты важны для Літвы дзень мы хочам быць побач з літоўскім народам, які адстойваў і аднаўляў сваю дзяржаўнасць, і выказаць удзячнасць […]

Павел Севярынец у Беларускім Замку: пытанні і адказы 13 лютага 2026

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Павел Севярынец у Беларускім Замку. Пытанні і адказы. 2026-02-13 https://youtu.be/YzMhvHKrRP8?si=S1A80UpPudeBQ08q Павел Севярынец у Беларускім Замку. Пытанні і адказы. 2026-02-13 Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and the world on YouTube.

Сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам у Беларускім Замку 16 лютага ў 19:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

УВАГА! ЗМЕНА ЧАСУ ПАЧАТКА СУСТРЭЧЫ З УЛАДЗІМІРАМ МАЦКЕВІЧАМ У панядзелак, 16 лютага, а 19:00 у сценах Беларускага Замка адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім філосафам і былым палітвязнем Уладзімірам Мацкевічам. Падчас сустрэчы абмяркуем: • апошнія палітычныя і сацыяльныя падзеі, • слуханні ў Каардынацыйнай Радзе, • выклікі, перад якімі стаіць беларускае грамадства сёння, • і іншыя важныя […]

Паэтычны вечар і квіз пра каханне ў Беларускім Замку 15 лютага ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ВЕЧАР УСІХ, ХТО ЛЮБІЦЬ І КАХАЕ У ЗАМКУ Любоў і каханне — гэта не толькі кветкі і цукеркі… Гэта гісторыі, паэзія, кіно, музыка, таямніцы і крыху драмы У нядзелю 15 лютага а 17:00 запрашаем вас на паэтычны вечар, дзе кожны ахвотны зможа падзяліцца сваім любімым вершам пра каханне і не толькі Калі маеце ідэі наконт […]

15 лютага: мітынг у падтрымку палітвязняў на Плошчы Кудзіркі і святочны вечар у Замку

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нядзеля, 15 лютага 12:00 — традыцыйны мiтынг ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў на Плошчы Кудзіркі 17:00 – святочны вечар для ўсіх, хто любіць і кахае, у Замку

Нядзельны мітынг салідарнасці 15 лютага ў 12:00 на плошчы Вінцаса Кудзіркі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ Заўтра, 15 лютага ў 12:00, сустракаемся на плошчы Вінцаса Кудзіркі на традыцыйным нядзельным мітынгу салідарнасці. Сёння мы адзначаем Дзень Святога Валянціна — свята любові, цеплыні і блізкасці. Але для тысяч беларускіх сем’яў гэтае свята праходзіць у разлуцы. Каханыя разлучаныя кратамі, этапамі, турэмнымі сценамі і межамі. Мужы і жонкі, бацькі і дзеці, браты […]

Перадайце 1,2% падаходнага падатку VŠĮ Dapamoga LT для падтрымкі беларускіх уцекачоў у Вільнюскім замку

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Перавядзіце, калі ласка, 1,2% вашага падаходнага падатку VŠĮ Dapamoga LT, каб падтрымаць аплату камуналкі Замка, дзе знаходзяць прытулак беларускія  ўцекачы,  якія былі вымушаныя пакінуць краіну з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу! Па 2 мая любы жыхар Літвы (незалежна ад грамадзянства), які афіцыйна атрымлівае даходы ў Літве, пад час падачы гадавой падаткавай дэкларацыі аб доходах, можа распарадзіцца […]