СУСТРЭЧА З ТОМАСАМ ВЕНЦЛАВАМ З НАГОДЫ 50-ГОДДЗЯ ЛІТОЎСКАЙ ХЕЛЬСІНКСКАЙ ГРУППЫ У нядзелю 5 ліпеня а …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СУСТРЭЧА З ТОМАСАМ ВЕНЦЛАВАМ З НАГОДЫ 50-ГОДДЗЯ ЛІТОЎСКАЙ ХЕЛЬСІНКСКАЙ ГРУППЫ

У нядзелю 5 ліпеня а 15:00 ў Беларускім Замку адбудзецца сустрэча, прысвечаная 50-годдзю Літоўскай Хельсінкскай групы.

Сёлета спаўняецца 50 гадоў з дня заснавання Літоўскай Хельсінкскай групы — першай адкрытай праваабарончай арганізацыі ў Літоўскай ССР і аднаго з найбольш яркіх прыкладаў грамадзянскага супраціву ў Савецкім Саюзе.

Пра гісторыю стварэння групы і яе дзейнасць раскажа паэт Томас Венцлава — адзін з яе заснавальнікаў.

Да размовы таксама далучыцца паэт і перакладчык Георгій Яфрэмаў, які з 1988 года ўдзельнічаў у станаўленні руху «Sąjūdis», што адыграў ключавую ролю ў аднаўленні незалежнасці Літвы.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй праваабарончага руху, грамадзянскага супраціву і аднаўлення незалежнасці Літвы.

Нядзеля 5 ліпеня
15:00
Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10