Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Перастрэлка ў Замку: забойства шэрыфа і ролі Міхаіла Жамчужнага і Антона Маслыкі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У Замку адбылася перастрэлка! Хто забіў шэрыфа? Куды глядзела Наталля Калегава? Міхаіл Жамчужны – галоўны мафіозі, а Антон Маслыка – “лялькавод”! Глядзіце хутчэй разаблачэнне веку ў нашым эксклюзіўным экстрЫмісцкім рэпартажы! З гукам! 😉 А як вы бавіце час вольнымі вечарочкамі? :))) Замак – месца, дзе, апынуўшыся ў Літве, знаходзяць прытулак беларускія ўцекачы, якія былі вымушаныя […]

У Вільні пачаўся запіс у муніцыпальныя школы з беларускай мовай навучання

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Беларускія бацькі Вільні! Ад 1-га сакавіка стартаваў запіс у муніцыпальныя школы гораду. Запісваем дзяцей усіх узростаў з пазнакай “беларуская мова/гімназія ім.Скарыны”, каб паказаць, што ёсць неабходнасць паўнавартаснай школы ў сваім будынку. Падаць заяўку можна на сайце ці асабіста ў будынку самакіравання Вільні. Асаблівая ўвага бацькі пачатковай школы 1,2,3 класаў: папярэдне дамоўлена адчыніць паралелі ў Скарынаўцы […]

З Днём Нараджэння, Сяргей Kosmas! Жадаем здароўя, моцы і творчых поспехаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

З Днём Нараджэння, Сяргей Kosmas! Шчыра жадаем здароўя, моцы, творчых поспехаў і перамогі! Дзякуем табе за падтрымку і натхненне беларусаў, за твае песні і сяброўства, за бчб-Форт беларусаў на мяжы Літвы і Беларусі, за адданасьць рэвалюцыі і людзям! Муры рухнуць!

Замак у Вільнюсе просіць падтрымку данатамі для аплаты камунальных паслуг і дапамогі ўцекачам

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, просім, калі ласачка, падтрымаць Замак данатамі – крытычна не хапае грошаў на аплату камуналкі! PayPal: [email protected]: VŠĮ Dapamoga LTLT263500010016529238SWIFT: EVIULT2VXXXBank: Paysera LT, UABPilaitės pr.16, Vilnius,LT-04352, Lithuania Замак – месца, дзе, апынуўшыся ў Літве, знаходзяць прытулак беларускія ўцекачы, якія былі вымушаныя экстрана пакінуць Беларусь з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу. Рэпрэсіі не спыняюцца, таму новыя людзі […]

Заняткі ў Замку 2 сакавіка: ангельская, беларуская мовы і танцавальная арт-тэрапія

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, чакаем вас на заняткі ў Замку заўтра (сб) 2 сакавіка:14:00 – Занятак па ангельскай мове для дарослых узроўня В1. Папярэдняя рэгістрацыя: @natateacher90 15:00 – Занятак па ангельскай мове для дарослых узроўня А1. Папярэдняя рэгістрацыя: @natateacher90 16:00 – Занятак па беларускай мове для дарослых. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 17:00 – Танцавальная Арт-тэрапія ад Анатоля Шугаева. […]

Міхаіл Жамчужны расказвае пра страх адміністрацыі калоніі ў жніўні 2020

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Адміністрацыя калоніі у́ жніўні 2020 баялася перамогі пратэстоўцаў >> Глядзіце першы выпуск з серыі кароткіх відэа-ролікау́ “Дыялогі з Міхаілам Жамчужным”. Сення Міхаіл раскажа, як пратэсты жніўня 2020 года сустрэлі «за калючым дротам» зняволеныя і карнікі. Агулам, праваабаронца і навуковец, экс-палітвязень Міхаіл Жамчужны правёў больш за 11 год за кратамі.  Пасля чарговага затрымання 23 студзеня 2024 […]

Беларусы ў Вільні падтрымалі краму кветак Ліяны каля чыгуначнага вакзала

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Добрай першай вясновай раніцы ў гэтым годзе, шаноўныя! Хочам нагадаць, даражэнькія, што мы, беларусы – моц! Месяц таму і мы, і шмат добрых людзей, заклікалі падтрымаць Ліяну. Як вы памятаеце, у Ліяны ёсьць невялічкая крама кветак ля чыгуначнага вакзала, у якой справы былі не вельмі… І многія з вас ужо паспелі зрабіць тое, што мы, […]

Віктар Валковіч запрашае на сустрэчу 3 сакавіка ў Вільнюсе пра стратэгію змены ўлады ў Беларусі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважаныя сябры, Віктар Валковіч, паслядоўца філосафа Уладзіміра Мацкевіча, запрашае вас на сустрэчу-дыскусію 3 сакавіка а 15:00. Тэма сустрэчы: Стратэгія дзеянняў з мэтай змены ўлады ў Беларусі. Па слядах Віктара Мацкевіча. Фармат сустрэчы: Даклад Віктара і абмеркаванні пытанняў па тэме з слухачамі. Віктар Валковіч – дэлегат электроннай платформы “СХОД” ад акругі “Савецкі-Бангалор”, член фракцыі СХОДУ “Грамадзянская […]

Экс-палітвязень Антон Маслыка спявае экспромтам для жыхароў і гасцей Замка ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Круцееееецкі Замкавы бэкстейдж, сябры: Экс-палітвязень Антон Маслыка спявае экспромтам для жыхароу́ і гасьцей Замка! Кожны, кто хоча хутчэй канцэрт Антона – ставім агеньчыкі пад гэтым постам! ;)) Дарэчы, Антон са сваей жонкай, палітвязынкай Кацярынай Еўдакімавай, і трыма дзецьмі, жывуць у Замку і будуюць нанова жыццё ў Вільні, плануюць зняць у арэнду дом. Падтрымайце сям’ю палітвязняу́ […]

Наталля Калегава правядзе кансультацыі па міграцыі ў Замку 1 сакавіка з 18:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, Заўтра (пт) 1 сакавіка з 18:00, Наталля Калегава  будзе праводзіць у Замку  традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10 Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 26 лютага – 3 сакавіка: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. Без рэгістрацыі. 12:30 – Pokalbiai […]