24 студзеня а 19:00 запрашаем вас на паэтычны вечар ў Беларускі Замак! Галоўныя госці вечару –
Ліяна Шуба і Анатоль Хіневіч, якія прачытаюць свае аўтарскія творы.
Ліяна Шуба – прадпрымальніца і актывістка руху “Маці-328” са Жлобіна.
Анатоль Хіневіч – праграміст і беларускі паэт-бард з Барысава.
Гісторыя пратэстаў, рэпрэсій, вымушанай эміграцыі і цяга да паэзіі – тое, што аб’ядноўвае аўтараў. І тое, што не дазваляе душы паэта маўчаць.
Чакаем вас на вечарыне натхнення і творчасці!Upd.
Бонус: да нас прыйдуць літоўскія рускамоўныя барды, каб працягнуць вечар пад гітары.
Просім загадзя запісвацца >
@nk_dapamoga 24 студзеня
19:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10