Асацыяцыя палітвязняў Беларусі заклікала далучыцца да акцый пратэсту за мяжой 26 студзеня.”Лукашэнка…

Асацыяцыя палітвязняў Беларусі заклікала далучыцца да акцый пратэсту за мяжой 26 студзеня.

“Лукашэнка хоча, каб ніхто не выйшаў, а нам трэба выйсці ўсім — як у той пераломны момант у 20-м годзе. Трэба зрабіць так, каб увесь свет убачыў нас”, — кажуць актывісты.


Яны прапануюць удзельнічаць у акцыях у масках з меркаванняў бяспекі.

Асацыяцыі палітвязняў Беларусі аб’ядноўвае частку былых палітзняволеных, якія выехалі за мяжу.

Выйсці на акцыі пратэсту 26 студзеня за мяжой, калі ў Беларусі ва ўмовах працягу рэпрэсій будзе праходзіць галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах, заклікалі дэмакратычныя сілы.

Крыніца: @pozirkonline