Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Замку ў Вільнюсе 22 чэрвеня: заняткі па вакалу, пісьмы палітвязням і беларуская мова

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У Замку сёння, 22 чэрвеня: Субота12:00–15:00 – Індывідуальныя заняткі па вакалу для дарослых.Рэгістрацыя: @belarus202306 15:00 – Пішам лісты палітвязням. 16:00 –  Занятак па беларускай мове для дарослых. Без рэгістрацыі. Усе заняткі бясплатныя, праводзяцца валанторамі-экспертамі,  выключна ў мэтах дабраахвотнай дапамогі палітычным беларусам у адаптацыі. Далучайцеся! Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius

20 чэрвеня — Сусветны дзень бежанцаў: Dapamoga падтрымлівае беларусаў і ўкраінцаў у Літве

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

20 чэрвеня – Сусветны дзень бежанцаў – міжнародны дзень, заснаваны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый для асвятлення праблемы бежанцаў ва ўсім свеце. Dapamoga была заснавана амаль 4 гады таму ў Літве і за таго часу праз клапатлівыя рукі ментараў і валантораў арганізацыі прайшло 2400 беларусаў, якія ўцяклі ад палітычных рэпрэсій з Беларусі, з якіх: 460 сем’яў, 380 […]

Наталля Калегава правядзе кансультацыі па міграцыі 21 чэрвеня ў Замку ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, Зау́тра, 21 чэрвеня (пт), з 17:00, Наталля Калегава  будзе праводзіць у Замку  традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! 21 чэрвеня, пт | 17:00Замак, Naujoji Riovoniu 10

Світанак запрашае дзяцей 6-16 гадоў у дзённыя змены летняга лагера ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Світанак запрашае дзетак у дзённыя змены летняга лагера ў Вільні на поўны працоўны дзень! Узроставыя групы: 6-10 гадоў, 11-16 гадоў. Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы:https://svitanak.my.canva.site/camp

Сустрэча з Сяргеем Бульбай у Замку: дыскусія пра народную кааліцыю і сувязь з Беларуссю

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Вітаначкі з нядзельнай сустрэчы з Сяргеем Бульбай у Замку. Паважаныя сябры, Сергей Бульба запрашае вас на сустрэчу-дыскусію ў Замак, Тэма сустрэчы: Як мы можам сабраць шырокую народную кааліцыю? Як захаваць сувязь з народам унутры Беларусі?   Нядзеля, 16 чэрвеня | 14:30   Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu…

У Вільні прайшоў 102-і мітынг у падтрымку барацьбы Украіны супраць расейскай агрэсіі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Учора, 17 чэрвеня, адбыўся 102-і па ліку мітынг у падтрымку барацьбы Украіны супраць расейскай агрэсіі, што праводзяцца па панядзелках у 18.30 на Кафедральнай плошчы Вільні каля помніка Вялікаму князю Літоўскаму Гедыміну. Мітынг меў мэтаю прадставіць грамадскасці  арганізацыі, якія дзейнічаюць у Літве супраць рэжымаў дыктатараў Пуціна і Лукашэнкі. Некаторыя з іх таксама фінансуюць украінскае войска, напрыклад, […]

17 чэрвеня ў Вільні адбудзецца 102-гі традыцыйны мітынг у падтрымку Украіны

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

17 чэрвеня а 18:30 на Кафедральнай плошчы адбудзецца 102-гі традыцыйны мітынг у падтрымку Украіны па панядзелках! Мэта гэтага мітынгу – прадставіць грамадскасці дзейныя ў Літве апазіцыйныя рэжыму дыктатара Пуціна групы. Некаторыя з іх таксама фінансуюць украінскае войска. Наталля Калегава, кіраўнік валанторскай некамерцыйнай арганізацыі Dapamoga LT, выступіць на мітынгу з прамовай і распавядзе аб нашай дзейнасьці. […]

Прэм’ера фільма «Выпадковая прэзідэнтка» пра Святлану Ціханоўскую ў Вільні 21 чэрвеня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Фільм “Выпадковая прэзідэнтка” – у Вільні 21 чэрвеня! Запрашаем вас наведаць прэм’еру дакументальнага фільма пра абраную прэзідэнтку Беларусі Святлану Ціханоўскую “Выпадковая прэзідэнтка” ў Вільні. Мерапрыемства з’яўляецца часткай фестывалю актывізму, музыкі і кіно Break Free! Калi: 21 чэрвеня а 18:00Дзе: Лукiшская турма 2.0 Паказ будзе суправаджацца сесіяй пытанняў і адказаў са Святланай Ціханоўскай, старэйшым дарадцам спадарыні […]

Расклад бясплатных заняткаў у Замку ў Вільнюсе на 15-16 чэрвеня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Расклад заняткаў у Замку на выходныя 15 – 16  чэрвеня: Субота12:00–17:00 – Індывідуальныя заняткі па вакалу для дарослых.Рэгістрацыя: @belarus202306 12:00 – Ангельская мова для дарослых узроўня В1. Рэгістрацыя: @natateacher90 13:00 – Ангельская мова для дарослых узроўня A1-A2. Рэгістрацыя: @natateacher90 15:00 – Пішам лісты палітвязням. 16:00 –  Занятак па беларускай мове для дарослых. Без рэгістрацыі. Нядзеля13:00 […]

У Літве адзначаюць Дзень жалобы і надзеі ў памяць пра масавыя дэпартацыі ў Сібір

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння ў Літве Дзень жалобы і надзеі. Гадавіна дня, калі масава пачалі высылаць людзей у Сібір. Заходняй Беларусі дасталася таксама. У перыяд з 1940 па 1941 гады ахвярамі савецкіх рэпрэсій у Літве сталі 75 тысяч чалавек. Рэпрэсіі не абмінулі ніводную з нацыянальнасцяў.Калі Чырвоная Армія падышла да межаў Літвы, многія жыхары, якія ўжо перажылі жахі савецкіх […]