На занятку арт-тэрапіі ў гэтую пятніцу, 4 красавіка распальваем унутраны агонь!
Часам здаецца, што сілы на сыходзе, і ўнутранае цяпло амаль загасла. Але нават калі ад агню засталіся толькі вугельчыкі, яго можна зноў распаліць.
Наш арт-тэрапеўтычны занятак — магчымасць спыніцца, прыслухацца да сябе і знайсці рэсурсы, якія дапамагаюць падтрымаць цяплыню ўнутры. Праз творчасць, колер і рух мы даследуем, дзе жыве наша сіла, як яна выяўляецца і што дапамагае ёй разгарацца.
Будзем працаваць у мяккай, утульнай прасторы, з музыкай і атмасферай падтрымкі.
Калі вам адгукаецца гэтая тэма, будзем рады бачыць вас.
Важна: Просьба не спазняцца больш чым на 10 хвілін, каб не парушаць працэс занятку.