Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Юліяй Мазуравай 26 снежня ў Vilnius

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Юліяй Мазуравай. 26 снежня, 17:00 The.Bookest.World / Užupio 13, Vilnius Дзяўчынка Ася, галоўная гераіня кніг «Дзверы ў Англію» і «Люстэрка алхіміка», пастаянна трапляе ў розныя эпохі і ў самыя нечаканыя месцы. Юлія раскажа, як правільна падарожнічаць у часе, як паводзіць сябе ноччу на могілках у віктарыянскім Лондане, як абараняцца ад паліцыі, […]

Калядны гурт «Беларускі цуд» выступіць у Беларускім Замку 25 снежня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

“Беларускі цуд” калядуе ў Беларускім Замку! Толькі 25 снежня на шляху з далёкага краю да самага раю ў ваколіцах Замку будзе хадзіць-блудзіць калядны гурт “Беларускі цуд”. А 18:00 збіраемся ля каміну ў Замку за сямейным сталом А 20:00 чакаем “Беларускі цуд”, які прынясе з сабой торбу радасці і мех шчасця, здароўя і дабрабыту! Запрашаем усіх […]

Гід па святочных графіках працы крам у Вільні на Каляды і Новы год

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Калі вы плануеце закупляцца ў Вільні ў святочныя дні, вось вам невялікі гід па графіках працы крам – коратка, зразумела і без нечаканасцяў. Maxima • 24 снежня: Усё паспееце да 20:00, далей – толькі падрыхтоўка да свята. • 25 снежня: На замку. Нават супермаркеты адпачываюць. • 26 снежня: З 9:00 зноў у страі, час папаўняць […]

Алег Жэлноў запрашае на сустрэчу ў замку Dapamogi 24 снежня аб правах і вызваленні палітвязняў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Ці ведаеце вы, што прававедам даступна тое, што недаступна юрыстам і праваабаронцам? Што неабходна зрабіць для вызвалення палітвязняў у Беларусі? Як абараніць тых, хто застаецца ў краіне? Чаму законы працуюць выбарачна, і як навучыцца імі карыстацца? Алег Жэлноў запрашае вас на адкрытую сустрэчу, каб абмеркаваць гэтыя і іншыя важныя пытанні. Даведайцеся, як: пазбавіцца ад міфаў, […]

27 снежня сустрэча з Юліяй Мазуравай пра выхаванне дзіцяці з аўтызмам у Reforum Space Vilnius

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

27 снежня ў 15.30 у Reforum Space Vilnius пройдзе сустрэча з пісьменніцай Юліяй Мазуравай, адной з аўтараў кнігі “Ігнат і іншыя. Як выхаваць асаблівае дзіця». Гэта аўтабіяграфічная кніга, якую Юлія напісала ў суаўтарстве са сваім мужам – Дзянісам Білунавым. Героі кнігі — іх сям’я, дзе малодшы сын Ігнат — дзіця з расстройствам аўтыстычнага спектру (РАС). […]

23 снежня ў Замку адбудзецца апошні бясплатны занятак па ёзе і дыхальных практыках

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, з вялікай падзякай да майстра і некаторым сумам паведамляем, што 23 снежня а 11:30, у Замку адбудзецца апошні занятак па фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык, накіраваных на палягчэнне псіхаэмацыйнай напругі. У сувязі с пераездам трэнер больш не зможа праводзіць заняткі ў нас Гэта будзе развітальны занятак, таму трэнер падбярэ адпаведныя […]

23 і 27 снежня ў Беларускім Замку прыём праводзіць масажыст Генадзь Манёнак

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

23 і 27 снежня ў Беларускім Замку будзе праводзіць прыём масажыст з залатымі рукамі і сэрцам Генадзь Манёнак – масажыст шырокага спектру з дваццацігадовым вопытам работы. Валодае рознымі тэхнікамі масажу. Прыём будзе праводзіцца з 16.00, па папярэднім запісе праз @Gennadiu20 Пытанні па кошце паслугі — у асабістыя да майстра @Gennadiu20 Кошт для пратэстных і рэпрэсаваных […]

22 снежня на плошчы Вінсаса Кудзіркі не будзе нядзельнага мітынгу, будуць калядныя мерапрыемствы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, заўтра, 22 снежня, нядзельнага мітынгу не будзе Па інфармацыі мэрыі, на плошчы Вінсаса Кудзіркі будуць калядныя мерапрыемствы. Прапануем далучыцца да мітынгу на наступным тыдні. Мы не спыняемся

У Замку рыхтуюць падаруначкі і формачкі для святочных печываў для маленькіх гасцей

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Для маленькіх гасцей на сённяшнія святкаванні ў Замку рыхтуем маленькія падаруначкі ды формачкі для святочных печываў, каб дома мелі цікавы занятак з бацькамі на Каляды І яшчэ ў Замку жывуць коцікі, што чакаюць усіх у госці ў Замак!

Запрашаем адзначыць Каляды ў Беларускім Замку 21 снежня з безалкагольнымі напоямі і прысмакамі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Замак да свята падрыхтаваны! Чакаем усіх жадаючых з намі адсьвяткаваць надыходзячыя Каляды! Апранайцеся святочна, бярыце з сабой безалкагольныя напоі і прысмакі і прыходзьце да нас! Абяцаем, будзе весела! Жыве Беларусь! Запрашаем усіх адзначыць надыходзячыя Каляды ў Беларускім Замку ў суботу 21 снежня! Завітвайце незалежна ад таго, прымаеце вы ўдзел у ініцыятыве “Сакрэтны Санта” ці не. […]