Паважанае спадарства,У гэтую нядзелю, 17 жніўня, мы збіраемся разам, каб ушанаваць памяць выбітнага…
16.08.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Паважанае спадарства,
У гэтую нядзелю, 17 жніўня, мы збіраемся разам, каб ушанаваць памяць выбітнага беларускага дзеяча і ўсіх, хто аддаў жыццё за будучыню Беларусі!
Акцыя памяці Лявона Баразны і ўсіх загінулых за свабоду Беларусі:
Менавіта 15 жніўня 1972 года стала трагічнай датай у гісторыі беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху. У гэты дзень пры нявысветленых абставінах загінуў Лявон Баразна – таленавіты мастак, лідар руху, сябра Уладзімера Караткевіча, чалавек, чыё жыццё было цалкам прысвечана Беларусі.
Лявон Баразна быў сумленнем сваёй эпохі. Ён мужна змагаўся за захаванне гістарычнай спадчыны Менска, рыхтуючы акцыю пратэсту супраць знішчэння Старога горада. У 1969 годзе разам з Зянонам Пазняком ён выступіў у абарону вуліцы Няміга, і яго прынцыповая пазіцыя і любоў да нацыянальнай культуры часта прыводзілі да канфліктаў з савецкай сістэмай.
Ягоная гібель застаецца трагічнай і загадкавай старонкай, шматлікія акалічнасці якой даюць падставы меркаваць пра ўдзел савецкіх спецслужбаў.
Мы ўшаноўваем памяць Лявона Баразны – чалавека, які аддаў сваё жыццё за Беларусь, за яе гісторыю і культуру. Гэта даніна павагі яго незвычайнай мужнасці і бясконцай адданасці.
Мы таксама ўспомнім усіх, хто з адданым сэрцам змагаўся за свабоду Беларусі і загінуў ад рук рэжыму, у тым ліку ахвяр жорсткасці жніўня 2020 года:
Аляксандр Тарайкоўскі
Аляксандр Віхор
Генадзь Шутаў
Канстанцін Шышмакоў
Мікіта Крыўцоў
17 жніўня
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі (Vinco Kudirkos aikštė)
Далучайцеся да нас, каб разам ушанаваць памяць герояў, якія аддалі жыццё за будучыню свабоднай Беларусі!
Жыве Беларусь!