Віншуем Сяргея Ціханоўскага з Днём народзінаў!
Сёння адзначае народзіны чалавек, які зрабіўся адным з з тых, хто запаліў агонь народнага пратэсту у 20-м.
Сяргей захаваў сваю нязломнасць і сваім прыкладам не дае апускаць рукі іншым.
Мы віншуем Сяргея не толькі са святам, але і з тым, што нарэшце ён на волі і робіць усё, што можа, насуперак рэжыму.
Ад усяго сэрца зычым моцнага здароўя, натхнення і падтрымкі ад сяброў і аднадумцаў.
Няхай паспяхова рэалізуюцца ўсе праекты, што нараджаюцца ў тваім гарачым сэрцы!
Няхай новы год жыцця прынясе табе радасць і новыя магчымасці!
Асаблівы сэнс набывае гэты дзень яшчэ і таму, што сёння Сяргей упершыню за 5 гадоў выйдзе ў стрым!
Гэта жывая сустрэча з чалавекам, якога так доўга чакалі.
Сяргей абяцаў расказаць нешта вельмі важнае, таму абавязкова далучайцеся да стрыму сёння а 18:30!
Жыве Беларусь!
Каманда Dapamoga