Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Сябры, просім, калі ласачка, падтрымаць Замак данатамі – на камунальныя паслугі, якія трэба аплаціц…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, просім, калі ласачка, падтрымаць Замак данатамі – на камунальныя паслугі, якія трэба аплаціць да канца месяца, на дадзены момант не хапае яшчэ амаль 1000 еўра 🙁 Дзякуючы вашым данатам, мы ўжо аплацілі электрычнасць на суму 621 еўра. Але запазычанасьць за камунальныя паслугі яшчэ далёка не закрытая. Да канца месяца неабходна пагасіць 1180 еўра за […]

Учора ў Замку адбылася сустрэча “Пра рак. Гісторыі беларусак”.Цікава і насычана прайшла размова з до…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Учора ў Замку адбылася сустрэча “Пра рак. Гісторыі беларусак”. Цікава і насычана прайшла размова з доктарам Таццянай Дубавец пра важнасць жаночага здароўя, пра увагу і любоў да сябе, пра неабходнасць своечасовай прафілактыкі, пра стрэс у складаных жыццёвых сітуацыях, такіх як вымушаная эміграцыя, і пра істотнасць клопату пра сябе, асабліва ў такія складаныя перыяды. Мужчынскай частцы […]

29 кастрычніка, напярэдадні трагічнай Ночы расстраляных паэтаў, валанцёры Dapamoga запрашаюць усіх …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

29 кастрычніка, напярэдадні трагічнай Ночы расстраляных паэтаў, валанцёры Dapamoga запрашаюць усіх ахвочых ускласці кветкі і запаліць знічы ў пашану памяці рэпрэсаваных беларусаў – паэта Мойшэ Кульбака і Прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскага ў скверы на Arklių gatve. Час і месца сустрэчы: 29.10.2024 19:00Lazdynų Pelėdos skveras Лакацыя

Сябры, запрашаем усіх у Замак у суботу 26 кастрычніка з 11:00 на талаку па дапамозе ў Замку і адпач…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, запрашаем усіх у Замак у суботу 26 кастрычніка з 11:00 на талаку па дапамозе ў Замку і адпачыць апасля разам! Плян наступны:Разам плеч-о-плеч прыводзім у парадачак Замак і яго тэрыторыю, а потым смажым смачнасці на мангалах, гутарым і спяваем песні ля вогнішча! І для натхнення — невялікае відэа з нашай першай Талакі 3 гады […]

Сёння дзень нараджэння вялікага нашага сябра, чалавека, які дзеліцца з беларусамі ўсёй сваёй любоўю,…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння дзень нараджэння вялікага нашага сябра, чалавека, які дзеліцца з беларусамі ўсёй сваёй любоўю, якая ёсць у яго вялікім сэрцы і яго душы. Чалавека, які прысвяціў сябе Богу, чалавека, які бясконца любіць сваю краіну! Андрэй Вашчук – ксёндз з Віцебску, пераследуецца сілавымі структурамі Лукашэнкі за перакананае імкненне да свабоды і сумленнасці. Зычым Андрэю верных сяброў, […]

27 кастрычніка – апошняя нядзеля месяца. У гэты дзень сталыя экспазіцыі шматлікіх музеяў краіны можн…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

27 кастрычніка – апошняя нядзеля месяца. У гэты дзень сталыя экспазіцыі шматлікіх музеяў краіны можна будзе наведаць бескаштоўна. Спіс музеяў на старонцы Міністэрства культуры Літвы. Перад візітам у музей зазірніце на яго старонку ў інтэрнэце, каб пераканацца, што ён у спісе музеяў, якія можна наведаць без аплаты.

Каманда кінафестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” рада запрасіць усіх на 10-ы юб…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Каманда кінафестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” рада запрасіць усіх на 10-ы юбілейны сезон фестывалю! У гэтым годзе «Ззянне» пройдзе з 4 па 21 лістапада як анлайн, так і афлайн. У Вільні паказы найноўшага кіно адбудуцца з 4 па 6 лістапада ў кінатэатры Skalvija. Праграма ўключае ўнікальныя фільмы з Нарвегіі і Беларусі: 4 лістапада, […]

2023 год.Сустрэча актывістаў і ментараў Dapamoga у сойме з гісторыкамі па пытаннях літвінізму. Па ін…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2023 год. Сустрэча актывістаў і ментараў Dapamoga у сойме з гісторыкамі па пытаннях літвінізму. Па ініцыятыве дэпутата Раймандаса Лапата. #ГісторыяDapamoga

2020 год.Канчаткова распрацаваны лагатып нашай арганізацыі.І магчыма ён не да канца зроблены па кано…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2020 год. Канчаткова распрацаваны лагатып нашай арганізацыі. І магчыма ён не да канца зроблены па канонам, але ў ім ёсць галоўнае – душа #ГісторыяDapamoga

У пятніцу, 25 кастрычніка, у Замку – сустрэча “Пра рак. Гісторыі беларусак”.У праграме: адкрыццё выс…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У пятніцу, 25 кастрычніка, у Замку – сустрэча “Пра рак. Гісторыі беларусак”. У праграме: адкрыццё выставы “Пра рак. Гісторыі беларусак”; прэм’ера дакементальнага фільма “Каця і Каця. Пра рак, рэмісію і жаночыя мары”; размова з доктаркай Таццянай Дубавец пра жаночае здароўе; магчымасць запісацца на кансультацыі да дактароў. Уваход вольны. Дата і час: 25 кастрычніка ў 18.30Месца: […]