Паважаныя Суайчыннікі, сябры Беларусі!Запрашаем Вас адзначыць адну з найважнейшых дат у гісторыі наш…
24.08.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Паважаныя Суайчыннікі, сябры Беларусі!
Запрашаем Вас адзначыць адну з найважнейшых дат у гісторыі нашай Краіны – Дзень Аднаўлення Незалежнасці Беларусі.
Давайце ўсе разам, Беларусы, 25 жніўня, а 19:00, у Беларускім Замку адсвяткуем тое, што мы ёсць!
Менавіта 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб Дзяржаўным Суверэнітэце Беларускай ССР была зацверджана сэсіяй Вярхоўнага Савета ў якасці Канстытуцыйнага закона, што фактычна азнаменавала абвяшчэнне Незалежнасці Беларусі і пачатак новага этапу ў лёсе нашай нацыі. Гэты дзень, назаўсёды ўпісаны ў летапіс нашага імкнення да свабоды, самавызначэння, і пабудовы ўласнай дэмакратычнай дзяржавы.
У праграме вечара:
Праглядзім унікальныя відэаматэрыялы з акцый 25 жніўня 1991 года, акунёмся ў атмасфэру тых дзён, калі наш Народ зрабіў рашучы крок да Суверэнітэту.
Адкрыецца вольны мікрафон, дзе кожны зможа падзяліцца сваімі ўспамінамі, думкамі аб Незалежнасці Беларусі і павіншаваць адзін аднаго з гэтым Вялікім Днём.
Сумесна выканаем наш гістарычны Нацыянальны Гімн – магутны і сімвалічны “Мы выйдзем шчыльнымі радамі “.
Калі ёсць жаданне, прыносьце свае пачастункі да нашага святочнага чаю.
Гэта магчымасць не толькі ўзгадаць ключавыя моманты нашай гісторыі, але і аб’яднацца, адчуць моц нашай супольнасці і пацвердзіць нашу нясхільную волю да свабоды і салідарнасці.
25 жніўня
19:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
Браты і сёстры! Калі ласка прыходзьце на Свята каму дарагая Незалежнасць Беларусі!
Жыве Беларусь!