2025 kelias23 жніўня адзначаецца чарговая гадавіна “Балтыйскага шляху” — агульнай, мірнай акцыі жых…
23.08.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

2025 kelias
23 жніўня адзначаецца чарговая гадавіна “Балтыйскага шляху” — агульнай, мірнай акцыі жыхароў Літвы, Латвіі і Эстоніі, мэтай якой было прадэманстраваць свету жаданне балтыйскіх народаў аднавіць сваю дзяржаўную незалежнасць і іх салідарнасць у гэтым.
Феномен негвалтоўнага супраціву – так у наступстве была названая гэта падзея арганізацыяй ЮНЕСКА.
«Балтыйскі шлях» – шчырыя ўспаміны ўдзельнікаў
Сардэчнай памяццю аб “Шляху” і думкамі аб сённяшнім дні дзеляцца ўдзельнікі падзеі УЛАДЗІМІР ЯРМОЛЕНКА, літоўскі палітык, дыпламат, сігнатар “Акта 11 сакавіка”, дэпутат Аднаўленчага Сейма 1990-1992 гг. і ТЭРЭСА-БІРУЦЕ БРАЎСКАЙЦЕ, якая шмат гадоў узначальвала Цэнтр вывучэння генацыду і рэзістэнцыі Літвы і працавала ў Люстрацыйнай камісіі, у савецкі час удзельніца дысідэнцкага руху ў Літве, затым у складзе “Sajudis”, якая расследавала злачынствы НКУС/МДБ/КДБ
Глядзець / слухаць тут і тут.
23 жніўня 1989 г. на працягу 670 км па дарогах трох балтыйскіх рэспублік выстраіліся ў адзіны ланцуг каля 2 млн чалавек. Дакладны падлік удзельнікаў не быў магчымы, але толькі ў Літве жадаючых было каля 1 млн 400 тыс., тых, хто змог устаць у жывы ланцуг, каля 700-800 тыс.
«Балтыйскі шлях» («Baltijos kelias») быў прымеркаваны да 50-годдзя з дня падпісання пакта Молатава— Рыбентропа. Ініцыятары і наладжвальнікі – Народныя франты Эстоніі і Латвіі, рух «Sajudis» хацелі прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да гістарычных падзей, якія ў 1939 г. змянілі статус краін Балтыі.
Савецкі Саюз адмаўляўся прызнаваць існаванне сакрэтнага пратакола да пакта Молатава-Рыбентропа, нягледзячы на тое, што ён шырока публікаваўся заходнімі краінамі пасля таго, як быў знойдзены падчас Нюрнбергскага працэсу.
Kęstučio Vanago
Крыніца: @vilnys_lt