Чарговая ўчора даплеценая сетка з Замку і партыя гуманітарнай дапамогі (памперсы, бялізна для шпіталяў і іншае) сёння ўначы з’ехалі ва Украіну. Дзякуем “Віленскім павукам” за матэрыялы для сетак, усім, хто завітвае ў Замак іх плесці
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Семінар у Беларускім Замку пераносіцца на 12 красавіка, 18:30
Увага Семінар пераносіцца. Вызначаем дату і час.У бліжэйшы час зробім аб’яву. Семінар пераносіцца, вызначаем дату 12 красавіка, у суботу, а 18:30 запрашаем у Беларускі Замак на семінар з бухгалтарам. Спецыяліст правядзе кансультацыю па дэклараванні падаткаў у гэтым годзе і адкажа на вашы пытанні. Чакаем вас! Беларускі Замак…
Семінар з бухгалтарам па дэклараванні падаткаў 12 красавіка ў Беларускім Замку
Семінар пераносіцца, вызначаем дату 12 красавіка, у суботу, а 18:30 запрашаем у Беларускі Замак на семінар з бухгалтарам. Спецыяліст правядзе кансультацыю па дэклараванні падаткаў у гэтым годзе і адкажа на вашы пытанні. Чакаем вас! Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
Шпацыр «Her-story альбо Жанчыны Вільні» 12 красавіка з «Карчмой 1863»
Сябры, разам з “Карчмой 1863” запрашаем Вас у гэтую суботу 12 красавіка на незвычайны шпацыр “Her-story альбо Жанчыны Вільні”. Звычайна гісторыя апісваецца як сьвет мужчын, але дзе ж у гэтым апісаньні жанчыны? Давайце выправім гэтую хібу і разам паглядзім на гарадскую спадчыну Вільні вачыма жанчынаў. Падчас шпацыру вас чакаюць гісторыі выбітных літаратарак, мецэнатак, удзельніцаў паўстаньняў […]
Томас Венцлава прадставіць вусны выпуск кнігі “Імёны Вільні” 19 красавіка ў Сядзібе Маркучай
Томас Венцлава: Імёны Вільні З вусным выпускам кнігі “Імёны Вільні” выступіць аўтар – Томас Венцлава, паэт, перакладчык, дысідэнт, прафесар Ельскага ўніверсітэта. Кніга “Імёны Вільні” (“Віленскія імёны”) – зборнік біяграфічных апісанняў жыцця людзей, звязаных з Вільнюсам, сапраўдная энцыклапедыя шматвяковай гісторыі і культуры сталіцы Літвы. Кніга выдадзена ў 2005 годзе і толькі на літоўскай мове. Томас Венцлава […]
9 красавіка ў Вільнюсе: ёга, пляценне сетак, гутарка пра Біблію і сустрэча з Аляксеем Францкевічам
Серада, 9 красавіка 11:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем. 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны. 18:00 – 19:00 – гутарка пра Біблію і асновы хрысціянства з Аляксандрам, прадстаўніком евангельскай царквы. 19:00 – сустрэча з кіраўніком дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» ва Украіне — Аляксеем Францкевічам.
Литовский Красный Крест приглашает мигрантов на онлайн-семинар о международных возможностях для молодежи
Lietuvos Raudonasis Kryžius приглашает мигрантов принять участие в онлайн- семинаре “Международные возможности для молодежи 14-30 лет!“, который состоится в четверг 10 апреля в 16:00. Ищете доступные возможности для развития, бесплатного обучения, стажировки? На семинаре вы узнаете, как принять участие в международных программах, таких как Erasmus, Erasmus+ или стать частью волонтерских инициатив! Erasmus – финансируемые EC программы в […]
Пляценне маскіравальных сетак і размовы ў Беларускім Замку 9 красавіка
Пляценне маскіравальных сетак і цікавыя размовы У сераду, 9 красавіка: 18:00 – 19:00 Пляцем сеткі і слухаем расповяды пра Біблію і асновы хрысціянства ад Аляксандра, прадстаўніка евангельскай царквы. 19:00 – 21.00 Пляцем сеткі разам з кіраўніком дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» ва Украіне — Аляксеем Францкевічам. Ён распавядзе пра дзейнасць беларусаў ва Украіне, а мы — […]
3 красавіка закрыта запазычанасць дзякуючы валанцёрам і фінансавай падтрымцы
3 красавіка закрылі гэту запазычанасць Падзяка MB, нашым валанцёрам-кіроўцам, валанцёрам на складзе і тым, хто падтрымлівае фінансамі
Заняткі і мерапрыемствы на тыдзень з 7 па 13 красавіка ў Вільні для беларусаў
Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтым тыдні: Панядзелак, 7 красавіка 18:00 – імпрэза памяці легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Аўторак, 8 красавіка18:00 – групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай. Серада, 9 красавіка11:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем.18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.18:00 […]