Гэтым разам наш штотыднёвы мітынг будзе асаблівым — мы вітаем нашых герояў, былых закладнікаў рэжыму, якія нарэшце на волі!
Цяпер яны побач з намі, але ўдалечыні ад дому, не па сваёй волі. І хто, як не мы, можа іх зразумець і падтрымаць.
Мы запрашаем нашых герояў далучыцца да мітынгу і сустрэцца з беларусамі, якія ўсе гэтыя гады працягваюць барацьбу за Вольную Беларусь і за кожнага, хто застаецца за кратамі.
Запрашаем усіх прыйсці, каб падзяліцца цеплынёй, абняць і падтрымаць тых, хто прайшоў праз няволю і цяпер апынуўся ў новай для сябе рэальнасці.
Давайце сустрэнем іх з любоўю, удзячнасцю і ўпэўненасцю, што наша барацьба працягваецца.