Сёння ў нашага вялікага сябра Лявона Вольскага 60-годдзе!
Ад усяго сэрца віншуем!
Ваша музыка, ваш голас і ваша сіла духу сталі часткай гісторыі Беларусі. Праз вашыя песні мы адчуваем свабоду, годнасць і нязломнасць — тое, што дапамагае беларусам трымацца нават у самыя цяжкія часы.
Для нас вялікі гонар натхняцца вашым шляхам — і творчым, і чалавечым. Вучыцца ў вас, як праз мастацтва можна змагацца за свабоду і праўду.
Жадаем здароўя, натхнення і многіх гадоў, напоўненых творчасцю і святлом.
Хай ваша музыка гучыць у Вольнай Беларусі!
З павагай і любоўю,
Каманда Dapamoga