Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

14 траўня ў Замку: ёга, барбер, пляценне сетак і вучэнне Хрыстова

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Серада, 14 траўня 11:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем. 17:00 – у Замку працуе барбер. 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны. 18:30 – “Асновы вучэння Хрыстова” з пастарам царквы “Біблейскі шлях” Анатолем Дзмітруком.

Гуманітарная дапамога ў Чарнігаў атрымана і ўжо раздаецца пацярпелым, у тым ліку беларускай дыяспары

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Перададзеная намі гуманітарная дапамога ў Чарнігаў атрымана. Яе ўжо развозяць і раздаюць пацярпелым ад расійскай агрэсіі, у першую чаргу дапамогу атрымліваюць прадстаўнікі беларускай дыяспары. На Чарнігаўшчыне беларуская дыяспара складае каля 15 тысяч чалавек. Працуем далей!

Беларускі сінгер-санграйтэр Атмараві выступіць у Вільні 30 траўня ў пабе Alaus Namai

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

  Беларускі сінгер-санграйтэр Атмараві які зараз жыве і працуе ў Партугаліі, выступіць у Вільні! 30 траўня ў віленскім пабе Alaus Namai (A. Goštauto g. 8) адбудзецца жывы канцэрт Атмараві. Пачатак – а 19:00. Білеты ў перадпродажы – 10 эура. Атмараві нарадзіўся і вырас у Менску. У 1997 годзе ён заснаваў трыа Арыгата, якое праіснавала чатыры […]

18 траўня ў Беларускім Замку ў Вільні — монаспектакль Алены Багдановіч па творах Надзеі Тэфі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

18 траўня а 18 гадзіне Беларускі Замак запрашае ўсіх на монаспектакль Алены Багдановіч «Дзе б мы ні прычалілі. Па творах Надзеі Тэфі». Тэма, што чырвонай лініяй праходзіць праз усё дзейства, актуальная сёння, як ніколі – складаны жыццёвы выбар, эміграцыя, бег, страты, са слязамі і гумарам. Падарожжа з Тэфі, якое пачалося каля берагоў Ізраіля (дзе знайшоў […]

Беларусы ў Літве просяць дапамогі для акцыі на Кафедральнай плошчы 18 траўня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

УВАГА!!! Сябры і сяброўкі, звяртаемся да вас за дапамогай! Для акцыі на Кафедральнай плошчы, прымеркаванай да Дня палітвязня, ў нядзелю, 18 траўня, трэба як мага болей прадметаў чорнага адзення. Велізарная просьба: калі маеце ў гардэробе рэчы чорнага колеру (цішоткі, байкі, спадніцы, штаны), прывязіце іх у Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10. Унутры кожнай рэчы трэба пазначыць […]

Психоделический спектакль “Блуждающие огни” 11 мая на Vileisio18N

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

 Психоделический спектакль-загадка “Блуждающие огни” – 11 мая в 18:30 и в 20:30 на Vileisio18N! Покупая “билет-солидарность” на этот спектакль, вы поддерживаете Замок! Билеты » В психиатрической лечебнице волею судьбы оказались 6 разнохарактерных героев:…

13 траўня ў 18:00 групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Аўторак, 13 траўня 18:00 – групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай.

Геаграфія мітынгу салідарнасці ў Вільні 11 мая 2025 года

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Геаграфія мітынгу салідарнасці ў Вільні 2025-05-11 Турысты з Велікабрытаніі запыталіся пра колькасць палітычных зняволеных у Беларусі і выразілі шкадаванне пра тое, што беларуская позва не надта актыўна прысутная ў брытанскіх медыя Вайсковец НАТО з Нямеччыны, які прыехаў у Літву на вучэнні, набыў шэўрон Палку Каліноўскага і прамовіў “Слава Украіне! Жыве Беларусь!” https://youtube.com/shorts/brz2MWnySaI?si=iDI6lVB-LtOJoszJ Геаграфія мітынгу салідарнасці. […]

Заняткі і мерапрыемствы ў Замку і Вільні з 13 па 18 траўня 2025 года

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтым тыдні у Замку і ў Вільні: Аўторак, 13 траўня 18:00 – групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай. Серада, 14 траўня 11:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем.18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.18:30 – “Асновы вучэння Хрыстова” з […]

Акцыя на Кафедральнай плошчы 18 траўня ў Дзень палітвязняў у Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Штосьці адбываецца…Мы рыхтуемся. Але да чаго? 18 траўня, 11:30Кафедральная плошча.Акцыя, прысвечаная Дню палітвязняў. Мы гатуемся. Мы памятаем нашых сяброў, якія цяпер за кратамі.Запрашаем вас далучыцца. Гэта дзень, калі трэба гаварыць пра тое, што хаваюць сцены.Прыйдзі. Усё стане відавочна толькі на месцы.