Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

155-ы панядзелкавы мітынг 29 верасня ў Вільні на Кафедральнай плошчы ў падтрымку Украіны

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

155-ы панядзелкавы мітынг адбудзецца 29 верасня а 18:30 на Кафедральнай плошчы, каля помніка вялікаму князю літоўскаму Гедыміну! Дзень абаронцаў Украіны (День захисників та захисниць України) – гэта нацыянальнае свята ва Украіне, якое штогод адзначаецца 1 кастрычніка.Гэта свята прысвечана ўшанаванню ветэранаў і загінулых вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны. Упершыню яго адзначалі ў 2015 годзе. Таму лозунг гэтага […]

Агульная атмасфера на II кангрэсе па палітвязнях была станоўчая

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

“Не ўсё так дрэнна, як кажуць пра гэтыя кангрэсы” Агульная атмасфера на II кангрэсе па палітвязнях была станоўчая. Тут можна было знайсці шмат карысных кантактаў арганізацый, якія аказваюць дапамогу экс-зняволеным. https://racyja.com/by/hramadstva/ne-use-tak-drenna-jak-kazuc-pra-hetyja-kanhresy/

Блогер Зміцер Казлоў вёў стрым з мітынгу салідарнасці на плошчы Кудзіркі ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Блогер Зміцер Казлоў ака Шэры Кот, адзін з нядаўна дэпартаваных з Беларусі, вёў стрым з сённяшняга штотыднёвага мітынгу салідарнасці на плошчы Кудзіркі. https://www.youtube.com/live/l9onw6AvP30?feature=shared Вильнюс, акция солидарности с политзаключенными Еженедельные собрания-митинги представителей беларуской диаспоры в поддержку политзаключённых, Украины, а также просто для неформального дружеского общения в 12:00 каждое воскресенье на пл. Винцеса Кудирки.#люди #freestatkevich #vilnius Серый […]

Беларусы Вільні правялі мітынг памяці Андрэя Зельцэра і салідарнасці з пацярпелымі ад рэпрэсій

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Беларусы Вільні сабраліся на мітынг памяці Андрэя Зельцэра і салідарнасці з ўсімі, хто пацярпеў ад рэпрэсій пасля яго забойства. 4 гады таму смелы і нязломны чалавек быў забіты бандытамі лукашэнкі ў сваёй кватэры за тое, што абараняўся, а сотні людзей былі кінутыя за краты толькі за словы падтрымкі і салідарнасці. https://youtube.com/shorts/aXxFHAUSBZ8?feature=shared Гадавіна забойства Андрэя Зельцэра. […]

Ствараецца платформа прамых дабрачынных збораў без працэнтаў і пасрэднікаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, у нас ёсць важная аб’ява. Мы працуем над стварэннем платформы прамых збораў, дзе кожны, хто мае патрэбу, зможа адкрыць свой асобны дабрачынны збор без працэнтаў, пошлін, пасрэднікаў, празрыста і зразумела. https://lend-a-hand.me/

28 верасня ў Замку: Toyota Ėjimas, мітынг салідарнасці і клуб літоўскай мовы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нядзеля, 28 верасня 10:00 – Toyota Ėjimas: пешаходна-забаўляльны маршрут па горадзе. 12:00 – штотыднёвы мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. 16:30 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў. 18:00 – спектакль “Мой… Dapamoga Клуб размоўнай літоўскай у Замку! Клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў. Калі хочаце не толькі вучыць, але і размаўляць — […]

Памяць пра Андрэя Зельцэра: забойства і рэпрэсіі ў Беларусі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Мы памятаем Андрэя Зельцэра.Ён быў забіты ў сваёй кватэры супрацоўнікамі КДБ. Яго жонку пасадзілі за краты і прызначылі прымусовае “лекаванне” ў лукашэнкаўскай сістэме карнай псіхіятрыі – толькі за тое, што яна была побач з мужам. За некалькі словаў праўды, за падабайкі пад навінай пра перастрэлку  –  сотні людзей апынуліся за кратамі. Іх кінулі ў перапоўненыя […]

28 верасня ў Вільнюсе: Toyota Ėjimas, мітынг за палітвязняў, моўны клуб і спектакль

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нядзеля, 28 верасня 10:00 – Toyota Ėjimas: пешаходна-забаўляльны маршрут па горадзе. 12:00 – штотыднёвы мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. 16:30 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў. 18:00 – спектакль “Мой бацька” Аляксандраса Рубінаваса. 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.

Пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку кожную сераду і нядзелю

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПЛЯЦЕННЕ МАСКІРАВАЛЬНЫХ СЕТАК ДЛЯ УКРАІНЫ Сябры, да панядзелка трэба тэрмінова даплесці сеткі. Запрашаем усіх ахвочых далучацца да пляцення сетак у Беларускім Замку. Штотыдзень па серадах і нядзелях з 18 да 21 гадзіны. Сплеценыя ў Замку сеткі будуць накіроўвацца “Віленскім павукам” ці валанцёрам, якія возяць гуманітарную дапамогу ва Украіну, па магчымасці — для перадачы ў беларускія […]