АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 10 СНЕЖНЯСёння вяртаемся ў травень 2025 года — месяц, які стаў адным з са…

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 10 СНЕЖНЯ

Сёння вяртаемся ў травень 2025 года — месяц, які стаў адным з самых культурных, творчых і натхняльных у жыцці Dapamoga і Беларускага Замка.

Менавіта ў траўні адбылося столькі цудоўных падзей, што хапіла б на цэлы сезон! І мы з радасцю згадваем кожную з іх.

Прэзентацыя кнігі Алеся Белага «Самы цымус» у Замку
Вечар, прысвечаны беларускай і яўрэйскай кулінарнай спадчыне: гісторыі, эсэ пра свет беларускай-яўрэйскай кухні, рэцэпты, гумар і цеплыня. Атмасфера, у якой літаратура пахла хатняй ежай і настальгіяй па маміных кулінарных сакрэтах.

Канцэрт Алеся Дзянісава («Дзецюкі») і Алеся Яшчанка («Міністэрства любові»)
Музыка, якая не проста аб’ядноўвала — яна прымушала сэрцы біцца мацней. Хіты, што сталі часткай нашай гісторыі, загучалі на сцэне Беларускага Замка так магутна, што, здаецца, іх пачула ўся Вільня!

Прэм’ера спектакля-загадкі «Блуждающие» («Блукаючыя»)
Удзельнікамі пастаноўкі сталі ментары і валанцёры Dapamoga. Яшчэ адно нагадванне пра тое, што таленавіты чалавек — таленавіты ва ўсім, асабліва калі талент ідзе поруч з вялікім сэрцам.

Спектакль «Ордэн Белай Мышы» паводле твора Уладзіміра Арлова
Выдатная пастаноўка пра выбар паміж кампрамісам і праўдай, пра чалавечую годнасць і смеласць быць сабой. Дзякуй дарагому сябру Dapamoga Уладзіміру Арлову за твор, які працягвае гаварыць з намі праз час.

Прэзентацыя кнігі Сашы Філіпенкі «Слон»
Кніга пра расчалавечванне і свабоду загучала асабліва моцна пад жывую джазавую імправізацыю непераўзыдзенага Паўла Аракеляна. Інтэлектуальны вечар, які зрабіў май яшчэ ярчэйшым.

Канцэрт Атмараві ў Alaus Namai
Эмацыйны, энергечны, шчыры — ён стаў яркім адкрыццём новага гастрольнага тура музыкі і паэта. Атмараві падарыў нам той самы вечар, пасля якога хочацца жыць больш смела і больш глыбока.

Травень 2025 года паказаў нам, што культура — гэта не раскоша, а кісларод.
А супольнасць — гэта месца, дзе гэты кісларод ніколі не заканчваецца.


Сёння ў фота і відэа — фрагменты ўсіх гэтых падзей, якія саграваюць сэрца нават у снежні.

А вельмі хутка яшчэ адно цёплае мерапрыемства: Калядная Pre-party і абмен падарункамі Таемнага Санты.