Дакументальны фільм LRT “Беларуская вайна ва Украіне. Жыве Беларусь” пра беларусаў у Літве і ва Украіне апублікаваны на BBC News Russian. https://www.youtube.com/watch?v=GmwwSHHLfEg
#Беларуская мова
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Мядзведзі-уцекачы з Беларусі выклікаюць жарты пра нацыянальную бяспеку Літвы
Прачытаўшы навіну пра мядзведзяў-уцекачоў з Беларусі, якія дапякаюць літоўскіх пчол: “Литва не такая уж большая, чтобы тут еще медведей разводить” мімаволі нараджаецца жартлівая думка: – Чакаем калі мядзведзей прылічаць да ліцвіністаў, якія “хочуць захапіць Вільню” і прызнаюць пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы. https://t.me/volna_lt/6188
Чытанне ліста 1970-х гадоў у хатняй залі пераносіць у мінулае і разважае пра лёс сям’і
Парабіўшы ўсе справы, мы (Кусь, Д(жон), Бача, Ваяр, Воскар) сабраліся ў залі хаты. Па цэнтры залі стаіць пачышчаны сапог. Ягонае дула скрозь завешана вайсковым адзеннем. Дальні ад увахода кут завалены рэчамі Воскара і Ваяра. (Ваяр яшчэ тая кашолка ў плане назапашвання асабістых рэчаў). Справа ад увахода стаіць шафа. Такія альбо падобныя шафы вы не аднойчы […]
4 красавіка 2023 скончыліся апошнія снарады да сапага, працягваецца праца з украінскімі дроншчыкамі
Сення, 4 красавіка 2023, ў нас скончыліся апошнія снарады да сапага. На працу выязджаў разлік Д(жона) і адпрацаваў імі па рускім. Курсант паведаміў, што новых снарадаў пакуль не будзе. Трэба шукаць. Д(жон) напісаў Марпеху пра тое, што заўтра не зможам з ім працаваць. Марпех даслаў галасавое паведамленне. Не хачу перабольшваць, але ва ўсіх нас было […]
Мінамётны абстрэл пашкодзіў дом медыкаў, пажар працягваўся два дні
Спаць мы паклаліся адносна рана – да палуначы. Я нават не прачнуўся ад прылёта ў 200 метрах ад нас, што пашкодзіў і падпаліў пустуючы дом ля жытла нашых медыкаў. Толькі зранку пайшоў паглядзець наступсты: языкі полымя яшчэ абсмоктвалі драўляныя часткі хаты. Гэта быў мінамётны абстрэл і адна міна патрапіла ў гэту хату. Шкоды яна нарабіла […]
Пабачыўшы лісу і сфатаграфаваўшы слова дня «вярбу» ў дубовым гаю, аўтар апісвае чыстку сапага
Пабачыўшы лісу і сфатаграфаваўшы слова дня – “вярбу” у дубовым гаю, што рос ў яру па-за нашым падворкам, я вярнуўся ў хату. Надыйшоў час чысткі сапага. Кусь, Ваяр і Воскар сабраліся ў залі ля сапага. Гарэла тусклая лямпа ля столі. Настольная лампа на ложку давала дадатковае святло. Кос здымаў працэс на камеру. Бачы не было […]
Усходні фронт Украіны: маляўнічыя мясціны і сустрэча з лісой ў Мінькіўцы
Усходні фронт Украіны. Маляўнічыя мясціны! Было б гэта ў Беларусі – пабудаваў бы тут дом і жыў! Шукаю вярбу. Яна не траплялася мне тут на вочы. Маю пэўны сумнеў, што знайду яе. Але чамусьці ведаю, што вярбу трэба шукаць ля вады. Так і ёсьць – яе шмат ля ручайка. Ён журчыць сваёй празрыстай вадой і […]
Вайскоўцы вярнуліся ў двор свайго дома, дзе іх сустрэў Бача і пачаставаў супам
Заехалі ў двор свайго дома, дзе нас чакаў Бача, застаўшыся за гаспадара. Заняслі сапог у залю. Тут мы яго чысьцілі і захоўвалі. Снарады, у мэтых бяспекі, трымалі трошкі далей ад сябе – у сараі. Пікап накрылі маскіровачнай сеткай. Чысьціць сапог мы пачалі, як звычайна, не адразу. Дамаўляліся аб часе ў які пачнем чысьціць. І вытрачалі […]
Беларускія байцы пераносяць снарады праз гразь у Данбасе, каб не выдаць пазіцыю
Мы пачалі зварочвацца. Дасталі снарад з сапага. Апранулі з Ваяром чахлы на дула і на казённую частку. Склалі ногі. Паднялі і паклалі сабе на плечы 60-цікілаграмовую зброю (Для маёй спіны гэта заўсёды было выпрабаваннем і самым складаным момантам падчас транспарціроўкі сапага: згібанне-разгібанне з грузам). І панеслі яго да пікапа, спрабуючы не паслізнуцца на размытай дажджом […]
Беларускія вайскоўцы расказваюць пра стральбу і чаканне ў бліндажы пад Горлаўкай
Хвілін пяць мы пачакалі. Але рускія самі сябе не заб’юць. – Дык пайшлі мо паглядзім. Чі як? – прапанаваў мне Воскар.– Ну, трэба, так. Толькі я каску адзену, – пагадзіўся я, надзяваючы на галаву каску. Упершыню з таго моманта, як мы сёння выгрузіліся на пазіцыі. Кос хацеў пайсьці з намі, але Воскар яго спыніў:– Хлопцы, […]