Бараўляны вітаюць усіх, хто працягвае ладзіць акцыі нязгоды з калабаранцкім рэжымам лукашыстаў. Усіх тых, хто не апусціў рукі, не перагарнуў старонку і дамагаюцца вяртання закону ў нашу краіну! Вольныя Бараўляны тут!Жыве Беларусь! @menskrazam_bot#МыРазам
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Год за кратамі Алесю Бяляцкаму, але «Вясна» працягвае абараняць правы ў Беларусі
Цяжка быць праваабаронцай у краіне, дзе права не засталося. Але менавіта тут яны больш за ўсё патрэбныя. І гаворка нават не аб фіксаванні злачынстваў улады ці прызнанні новых затрыманых палітзняволенымі. Дзякуючы праваабаронцам, беларусы бачаць, што нават ва ўмовах рэпрэсій і акупацыі яны маюць падтрымку. Можна забараніць некамерцыйныя арганізацыі, можна змагацца з грамадскімі аб’яднаннямі, але падтрымку […]
Кацярыне Андрэевай дадалі 8 гадоў па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве
Кацярыну Андрэеву не здолелі зламаць за два гады, і зараз дадалі яшчэ восем. Новае абвінавачванне – здрада дзяржаве. Але што гэта за дзяржава, што кідае журналістку за краты на 10 гадоў за яе працу? Ці “дзяржава” не здрадзіла сама народу? Скраўшы выбары, ператварыўшы прававую сістэму ў цырк пад дэвізам “иногда не до законов”? Гэта не […]
Заклік падтрымліваць адно аднаго: сем’і зняволеных, эмігранты, актывісты
Падтрымлівайце адны адных. Падтрымлівайце сваіх. Тых, каго і сёння, і ўчора пыталіся: “Як ты?” – заўтра таксама спытайцеся. Таму, хто страціў працу, прапануйце сотку з заначкі і скажыце: “Вернеш, як устанеш на ногі”. Сем’ям, дзе ёсць зняволеныя, купіце 5 пачакаў чорнага чаю “Прынцэса Нуры”. Я ведаю, бо такі чай перапакоўвала ў вязніцу некалькі гадоў. І […]
Падзяка камандзе «Беларускага Гаюна» і Антону Матольку за штодзённую разведку
Усім вядома, што Беларусь – краіна магчымасцьяў. Толькі ў Беларусі настаўніца можа стаць прэзідэнткай, флейтыстка – сымбалем барацьбы за свабоду, а блогер-урбаніст – кіраўніком магутнай народнай службы разведкі. І толькі ў Беларусі далучыцца да гэтай службы разведкі можа кожны жадаючы. Мы дзякуем камандзе Беларуска Гаюна і Антону Матольке. Кожны дзень ваша інфармацыя ратуе жыцці ва […]
700 дзён: гонар за беларусаў і нязменная мэта — вольная Беларусь
700 дзён.Былі за гэтыя дні надзеі і расчараванні, упэўненасць і сумневы, дні кветак і дні света-шумавых гранат. Пачыналіся і заціхалі пратэсты ў іншых краінах. Пачалася вайна. Мы спазналі гора і радасць і шмат розных эмоцый, але нязменным застаецца адно: гонар за беларусаў. Наш шлях – кожны дзень працаваць дзеля перамогі. Наш шлях – працягваць рабіць […]
Дзякуй Польшчы і Літве за рэальную падтрымку беларускіх уцекачоў
Мы шмат чулі пра братэрскія народы, невядома, колькі гадоў ужо таму міфу. І ўвесь гэты час гісторыя давала зразумець, што братэрста – фікцыя. Чулі мы і словы падтрымкі, якія нічога не каштавалі (узгадайце адну дзяржаву, што адлічае беларускіх студэнтаў, бо яны не змагаюцца з рэжымам, і прадае гэтаму рэжыму света-шумавыя гранаты). Але сёння мы хацелі […]
Іван «Брэст» Марчук загінуў на Украіне, двое беларускіх бойцаў у палоне
Зноў сумныя навіны з Украіны: Іван “Брэст” Марчук загінуў, Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзягцёў – у палоне. Няма афіцыйнай інфармацыі наконт Васіля Парфянкова, Васіля Грудовіка і Вадзіма Шатрова. Часам прыходзяць думкі: чаму, чаму нашыя хлопцы і дзяўчаты рызыкуюць, гінуць, трапляюць у палон? Але потым узгадваюцца радкі з песні, якую вы ўсё дакладна чулі: я вызваляю […]
Раённая газета заклікае падтрымаць беларускамоўную журналістыку і дапамагаць суседзям
Прывітанне, сябры!Мы працягваем нашую барацьбу і нагадваем, што інфармаванне і мова – зброя сучасных мірных беларусаў. Падтрымлівайце нашу раённую газету і дапамагайце суседзям атрымліваць дакладную інфармацыю! Дарэчы, будзем пашыраць колькасць артыкулаў на мове
Беларусам трэба не журыцца, а рабіць крокі да свабоды нягледзячы на рэпрэсіі і крытыку
Беларусы зноў дэпрэсуюць ад навінаў. З аднаго боку, бясконцыя рэпрэсіі: студэнтку асудзілі на 6 гадоў за антываенны пост, пенсіянераў абвінавачваюць у тэрарызме, а рэйкавым партызанам пагражае смерць. З іншага, украінцы вінавацяць нас, што не спыняем расейскія самалёты. Але ж нам трэба памятаць: галоўнае не тое, што пра нас думаюць ворагі ці суседзі. Не трэба абурацца, […]