“Я абраная прэзідэнтка Беларусі. Я змагаюся за маю краіну ў выгнанні. Але я працягваю падтрымліваць наш народ. І разам мы пераможам,” — Святлана Ціханоўская. Дзякуй, Спадарыня Прэзідэнт!Разам пераможам!Жыве Беларусь!
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Кіраўніца прафсаюза Нафтана Брыцікава зноў арыштавана і абвясціла галадоўку
Кіраўніца незалежнага прафсаюза Нафтана Вольга Брыцікава, што правяла за кратамі 75 сутак, зноў арыштаваная. 8 лістапада яна абвясціла галадоўку. У жніўні 2020 г Вольга стала голасам рабочых з Нафтана, у лютым 2022 г запісала моцную антываенную прамову. Змаўчаць – значыць, пагадзіцца, – вось галоўны тэзіс гэтай прамовы. Гледзячы на гэтую моцную, смелую, нязломную жанчыну, што […]
Праваабаронца Наста Лойка зноў атрымала 15 сутак: білі шокерам і трымалі на холадзе без адзення
Наста Лойка зноў атрымала 15 сутак адміністратыўнага арышту. У судзе Наста распавяла пра катаванні на Акрэсціна: дзяўчыну білі шокерам на допыце і 8 гадзін трымалі на холадзе без верхняга адзення. У чым яе толькі не абвінавачвалі! І ў атрыманні фінансавання з-за мяжы, і ў інтэрв’ю экстрэмісцкаму смі (якое, дарэчы, факт інтэрв’ю абвяргае). Але апошні раз […]
Два гады з гібелі Рамана Бандарэнкі: мы ўсе не вярнуліся, але ведаем свой дом і вернемся
Два гады таму Раман Бандарэнка напісаў у чаце “Я выхажу”. Ён не вярнуўся. Шмат чаго было пасля. Новыя забітыя, тысячы палітвязняў, крывавая вайна змяніла свет. Часам здаецца, што ўсе мы таксама аднойчы выйшлі і не вярнуліся. Хто апынуўся за кратамі, хто – за мяжой. Хто ў родным горадзе, які змяніўся, стаў іншым. Усе мы не […]
Херсон, Данецк, Луганск, Крым — гэта Украіна. Героям слава, рашыстам — пекла
Херсон – гэта Украіна!Данецк – гэта Украіна!Луганск – гэта Украіна!Крым – гэта Украіна! Героям слава!Рашыстам – пекла!
Віншуем Віктара Бабарыку з Днём Народзінаў — свабоду палітзняволенаму!
Віншуем з Днём Народзінаў Віктара Дзмітрыевіча Бабарыку! Мы жадаем, каб хутчэй прайшлі свабодныя выбары, і Віктар Дзмітрыевіч зноў балатаваўся ў прэзідэнты, і каб побач стаялі яго сын Эдуард, Марыя Калеснікава, Максім Знак і ўсе яго родныя, сябры і паплечнікі. У кіраўніцтве вольнай Беларусі будзе вельмі патрэбны чалавек з яго розумам, вопытам і добрым сэрцам. Чалавек, […]
Войны не заўжды канчаюцца перамогай — часам канец прыходзіць самому рэжыму, які іх пачынаў
У гэты дажджлівы восеньскі дзень, калі нешматлікія ябацькі апранаюць чырвонае замест чырвона-зялёнага і славяць нейкіх змагароў, што сто гадоў таму шаталі рэжым (і расшаталі!), хацелася б нагадаць усім пацукам (і нашым, і іх расейскім “братам”), што войны не заўсёды канчаюцца перамогай ці паразай. Часам, канчаецца не толькі вайна, але і сам рэжым, што яе распачаў. […]
Аблава ў Акадэміі навук: 44 затрыманні, 71-гадоваму акадэміку пагражае крымінальны артыкул
Так-так, а што ж у нас яшчэ не было экстрэмісцкім? Эканоміка – была, спорт – вядома ж, гісторыя – самы-самы экстрэмізм, культура – амаль як гісторыя. А вось навука экстрэмісцкай пакуль не прызнаная. Тут, канешне, усё складана. Навук гэтых многа розных, не вельмі адукаваным пацукам разабрацца цяжка. Матэматыкі прыдумалі абразлівую канцэпцыю “адсоткаў”. Чулі пра 3%? […]
Віншуем з Днём Народзінаў Марыну Золатаву, галоўную рэдактарку tut.by — свабоду палітвязню!
Віншуем з Днём Народзінаў Марыну Золатаву, галоўную рэдактарку tut.by! Мы ўсе чакаем таго дня, калі Марына зноў будзе на волі займацца ўлюбёнай справай, а беларусы змогуць чытаць tut.by без vpn Свабоду Марыне Золатавай!Жыве Беларусь!
Хлопцаў з TOR BAND затрымалі разам з жонкамі — эфект Стрэйзанд толькі пашырае вядомасць гурта
Пацукі працягваюць змагацца з ветракамі. Затрыманы хлопцы з TOR BAND разам з жонкамі, міліцыянты ходзяць з гутаркамі да тых, хто здымаўся у іх кліпах, ідэолагі на прадпрыемствах Рагачова сцвярджаюць, што гурт прызнаны экстрэмісцкім. А ці чулі таварышы пацукі пра эфект Стрэйзанд? Аднойчы спадарыня Стрэйзанд заўважыла ў інтэрнэце фотку свайго дома і запатрабавала яе выдаліць. У […]