Яўген Вільскі. В.а. Старшыні партыі “Народная Грамада”Блок “Салідарнасць”Мікалая Статкевіча і Паўла …

Яўген Вільскі. В.а. Старшыні партыі “Народная Грамада

Блок “Салідарнасць”
Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца.
МЫ – ПЕРШЫЯ Ў БЮЛЕТЭНІ
НАШ НУМАР 1

Хто мы?

Мы — Аб’яднанне беларускіх дэмакратычных партый Народная Грамада і Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты “Салідарнасць”.
Нашы лідары і ідэйныя натхняльнікі: Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец!

Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец не зламаныя змагары за Свабодную Беларусь! Мы прадстаўляем палітычныя партыі — значыць палітычныя прафесіяналы. Выбары — гэта заўсёды палітычная адказнасць, значыць там павінны ўдзельнічаць палітыкі. Тыя, хто ўжо ўмее рабіць сваю справу, а не толькі здольны да навучання!

Чаму ідзем на выбары ў Каардынацыйную Раду?

У нас ёсць вопыт, веды і навыкі! Мы хочам, каб Каардынацыйная Рада стала дэмакратычнай і празрыстай рэпрэзентатыўнай структурай! Мы гатовыя браць на сябе адказнасць!

Нашы партыі былі пазбаўлены магчымасці рэгістрацыі ў Беларусі. Тым не менш, мы заўсёды бралі актыўны ўдзел у выбарчых працэсах у краіне. Таму ў нас ёсць палітычны досвед і палітычныя навыкі!

Нашы прынцыпы
1. Беларусь будзе свабоднай і дэмакратычнай еўрапейскай краінай.
2. Усе палітычныя вязні павінны быць неадкладна вызвалены. Гандаль палітычнымі зняволенымі недапушчальны!
3. Барацьба не скончана, старонка не перагорнута. Перамагае той, у каго хопіць волі і цярпення больш хаця б за пяць хвілін.
4. лукашэнка — вораг Беларусі і з ім можна весці перамовы толькі аб перадачы ўлады
5. пуцінскі рэжым — вораг Беларусі і ўсяго дэмакратычнага свету.
6. Ціск на рэжымы павінен быць узмоцнены.
7. Дапамога ваюючай Украіне і нашым ваярам, якія змагаюцца за Свабоду !

У нас ёсць палітычная воля і жаданне працаваць у камандзе! Мы ўмеем дамаўляцца! Аб’яднанне палітычных парый Народная Грамада і Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты – таму практычны прыклад.
Мы ідэалагічна розныя, але мы разам.

Мы разам – шырокая кааліцыя!
Мы разам- Салідарнасць дзеля свабоднай і дэмакратычнай Беларусі!

Жыве Беларусь!

#Беларусь #выбары #выборы #Каардынацыйная_Рада